Ці ёсць на Дзятлаўшчыне прамысловы турызм?

Пытанне актуальнае, але разам з тым і дзіўнае.

Актуальнае таму, што ў рэспубліцы заканчваецца месяц прамысловага турызму, і на сайты, у сацыяльныя сеткі і месанджары амаль кожны дзень размяшчаецца інфармацыя з розных прадпрыемстваў рэспублікі: экскурсіі наведваюць МАЗ, “Камунарку”, “Спартак”, Лідскі піўзавод і іншыя.

Гэта заканамерна – як не наведаць такія брэндавыя прадпрыемствы? А чаму ж тады пытанне дзіўнае? Ды таму, што на Дзятлаўшчыне таксама ёсць што паглядзець, аднак пра тое пакуль мала хто ведае. І каб разрэкламаваць прадпрыемствы, паказаць землякам, і не толькі ім, цікавыя аб’екты прамысловага турызму,  сектар спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама сумесна з Дзятлаўскім турыстычным інфармацыйным цэнтрам наведалі месцы, якія могуць стаць шырокавядомымі аб’ектамі прамысловага турызму. Гэта аб’екты Дзятлаўскага лясгаса, кіраўніцтва якога першым пайшло насустрач турыстычнай сферы раёна і згадзілася наладзіць наведванне турыстамі некалькіх аб’ектаў: Вензавецкага дрэваперапрацоўчага прадпрыемства і Казлоўшчынскага доследна-вытворчага лясніцтва.

Скажу адразу – там цікава. Цікава таму, што новае, невядомае, непрывычнае для тых людзей, хто не звязаны з лесам. А яшчэ таму, што можна паназіраць за поўным цыклам апрацоўкі драўніны – ад вялізнага бервяна, зрэзанага ў лесе, да тонкай габляванай дошкі, якая пастаўляецца на прадпрыемствы для вырабу розных прадметаў з драўніны. Вам у Вензавецкім дрэваапрацоўчым цэху і пакажуць поўны цыкл, і раскажуць пра яго адметнасці. Вытворчасць там безадходная, нават дранка і пілавінне ідуць у работу.

А яшчэ аматары сэлфі, канешне ж, зробяць шмат фотаздымкаў у спецформе на фоне дрэваапрацоўчай тэхнікі, штабялёў з дрэвам ці дошкамі. Экзотыка!

У Казлоўшчынскім жа доследна-вытворчым лясніцтве зусім іншае. Тут турыст пагрузіцца ў асаблівасці ўзнаўлення лясных насаджэнняў, пазнаёміцца з парнікамі і цяпліцамі, дзе вырошчваецца аднагадовы і двухгадовы пасадачны матэрыял хвоі і елкі для дзятлаўскіх лясных абшараў. Між іншым, пасадкі лесу на тэрыторыі раёна ўжо вядуцца, можна далучыцца.

Ёсць у лясніцтве дэндрарый з экзотамі, невялікае азярцо з крыштальна чыстай вадой, альтанка для адпачынку і, безумоўна, спецтэхніка – лясная машына, у якой можна пасядзець і ўявіць сябе валадаром лесу, бо кабіна высокая, залезці ў яе не так і проста.

Карацей кажучы, эмоцый і новых уражанняў, а таксама ведаў можна атрымаць шмат. Спадзяёмся, што гэтыя месцы, і не толькі яны, стануць у бліжэйшы час папулярнымі аб’ектамі прамысловага турызму на Дзятлаўшчыне. А ў доказ хачу адправіць чытачоў газеты на наш Тік Ток visit_dyatlovo, дзе яны змогуць пазнаёміцца з ролікамі пра вышэйназваныя аб’екты і паглядзець, якую пільную ўвагу яны прыцягнулі ў аматараў праглядаў.

Алена АБРАМЧЫК,
спецыяліст па турызме Дзятлаўскага турінфацэнтра

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

9 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

9 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

10 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

11 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

11 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

14 часов ago