У Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці на пастаянным кантролі знаходзіцца пытанне эфектыўнасці выкарыстання жыллёвага фонду сельскагаспадарчымі арганізацыямі.

У Гродзенскай вобласці налічваецца больш за 6,3 тысячы аб’ектаў жыллёвага фонду, замацаваных за сельгасарганізацыямі. Большая частка дамоў пабудавана да 2000 года, у сувязі з чым у шэрагу выпадкаў патрабуецца правядзенне пэўных відаў рамонтных работ.

Адной з крыніц правядзення рамонтаў жылфонду з’яўляюцца адлічэнні грамадзян. Аднак у раёнах не заўсёды ў поўным аб’ёме і своечасова паступаюць сродкі ад платы на капітальны рамонт на спецыяльны рахунак райвыканкама.

Напрыклад, у трох раёнах выяўлены выпадкі непералічэння на разліковы рахунак райвыканкама адлічэнняў на капітальны рамонт у суме больш за 128 тысяч рублёў. Пры гэтым адной з гаспадарак атрыманая плата за карыстанне дзяржаўным жыллёвым фондам у суме каля 10 тысяч рублёў была выкарыстана ў гаспадарчай дзейнасці замест пералічэння на спецыяльны рахунак.

22 студзеня з 10 да 12гадзіну Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці з мэтай выканання сельгасарганізацыямі патрабаванняў па належным утрыманні і распараджэнні існуючага ў іх жылфонду будзе працаваць тэлефон гарачай лінііў горадзе Гродне 8-0152-79-88-18, па якім можна звярнуцца з пытаннямі і інфармаваць аб наяўных выпадках парушэнняў.

Таццяна СЛАБЫШ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

12 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

12 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

13 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

14 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

14 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago