Ці чакаеце “бусла” у госці?

У нашай краіне распачаўся перапіс насельніцтва.

У апытанне ўключаны некалькі новых пытанняў, сярод  якіх і наконт планавання нараджэння дзяцей.

Наш карэспандэнт пабыў у ролі “перапісчыка” і задаў пытанні пра дзетак жанчынам такога ўзросту, калі “прылятае бусел”.

Наталля, 34 гады:

– Да мяне “бусел” наведваўся ўжо тройчы. Маю дзве дзяўчынкі і хлопчыка. Шматдзетная мама. Ці планую яшчэ? Лічу, што трое дзетак  – аптымальны варыянт. Але… У дачушкі – ёсць сястрычка, а сынок – просіць браціка. Як жа яму адмовіш?

Алена, 35 гадоў:

– Цяжка цяпер гадаваць дзяцей. Адно маю і на больш мяне не ўгавораць. А наконт таго, што вырасце дачка эгаісткай, скажу: усё залежыць ад таго, як выхоўвалі. Дачушка любіць мяне, я – яе. І мне добра з адным дзіцём.

Ірына, 39 гадоў:

– Для мяне станавіцца матуляй неяк пазнавата, але калі б надарылася мацярынства, адмаўляцца не стала б! Я чалавек веруючы, пазбаўляцца дзіцяці нізавошта не буду. Як бы цяжка ні было, выгадавала адно дзіця, выгадавала б і другое. Калі Бог дасць магчымасць стаць матуляй, стану!

Вольга, 40 гадоў:

– У мяне ёсць сын, ужо даволі вялікі хлопец. І пачынаць усё нанова – не хочацца. Скажу шчыра: дзяцей больш не планую.

Таццяна, 24 гады:

– Я пакуль што не замужам, але збіраюся. Зразумела, дзяцей хачу: хлопчыка і дзяўчынку. Імёны ў іх будуць – Віка і Саша, Вікторыя і Аляксандр. Але я з блізнятак і не выключана, што магу займець усіх адразу! Клопатаў не баюся: сваякоў шмат – дапамогуць.

Іна ЯЎСЕЙЧЫК

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

3 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

4 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

21 час ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

21 час ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

24 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

1 день ago