Ці быць калючаму дроту паміж краінамі-суседкамі?

Некалькі дзён засталося да парламенцкіх выбараў і рэферэндуму, якія пройдуць у Польшчы 15 кастрычніка.

На галасаванне будзе вынесена і пытанне, якое тычыцца ліквідацыі агароджы на граніцы Польшчы з Беларуссю.

Шматкіламетровая жалезная сцяна нясе сур’ёзную пагрозу для ўнікальнага прыроднага комплексу Белавежскай пушчы, праз якую праходзіць участак граніцы. Беларусы не аднойчы выступалі з заявамі за знос агароджы і наладжванне добрасуседскіх адносінаў. Цяпер, калі гэта пытанне выносіцца ў Польшчы на ўсенароднае абмеркаванне, беларусы спадзяюцца, што правільнае рашэнне зможа прадухіліць магчымую экалагічную катастрофу.

Напярэдадні рэферэндуму да польскага народа звярнуліся члены Гродзенскага гарадскога аддзела грамадскага аб’яднання “Саюз палякаў на Беларусі” і палякі Гродзеншчыны.

“Мы, члены Гродзенскага гарадскога аддзела грамадскага аб’яднання “Саюз палякаў на Беларусі” і палякі Гродзеншчыны, звяртаемся да польскага народа.

15 кастрычніка 2023 года на рэферэндуме Вам давядзецца прыняць важнае рашэнне, ад якога будзе залежаць не толькі будучыня Белавежскай пушчы, унікальнага рэліктавага лесу, унесенага ЮНЕСКА ў спіс Сусветнай прыроднай спадчыны, але і “адгароджванне калючым дротам” беларускага народа ад вас, нашых суседзяў – польскага народа. Сёння гэты калючы дрот калечыць жывёл і бежанцаў. Пры папушчальніцтве вашага ўрада ўчыняецца сапраўдны генацыд прыроды і чалавека!

Кіруючая партыя вашай краіны “Права і Справядлівасць”, ажыццяўляючы кампанію па падрыхтоўцы да парламенцкіх выбараў, прадстаўляе вам Беларусь як пагрозу, але Беларусь адкрыта для ўсіх людзей добрай волі. У Беларусі жывуць у міры і згодзе, паважаючы правы і інтарэсы адзін аднаго, народы 150 нацыянальнасцяў.

Паважаныя грамадзяне Рэспублікі Польшча!

Мы заклікаем вас прагаласаваць на рэферэндуме за ліквідацыю агароджы на граніцы з Рэспублікай Беларусь, устаноўленай у Белавежскай пушчы ў парушэнне нормаў і прынцыпаў міжнароднага экалагічнага права. Памятайце – прырода адзіная, як і нашы народы.

Калі польскія ўлады прымалі рашэнне аб узвядзенні агароджы, чамусьці не праводзілі рэферэндуму і не раіліся з народам. Сёння яны плануюць узаконіць вашым голасам будаўніцтва агароджы, каб зняць адказнасць за свае злачынныя дзеянні перад нашчадкамі польскага народа і сусветнай супольнасцю.

Мы, члены Гродзенскага гарадскога аддзела грамадскага аб’яднання “Саюз палякаў на Беларусі” і палякі Гродзеншчыны, спадзяёмся, што здаровы сэнс у нашых паважаных суседзяў пераможа і ўнікальны прыродны аб’ект – Белавежская пушча – агульнымі намаганнямі будзе захаваны для будучых пакаленняў, а народы Польшчы і Беларусі ніколі не будуць раздзелены агароджамі.

З павагай, члены Гродзенскага гарадскога аддзела грамадскага аб’яднання “Саюз палякаў на Беларусі” і палякі Гродзеншчыны

Свае думкі на гэты конт выказалі і дзятлаўчане.

Ірына Мішчанка, каардынатар дзейнасці моладзевага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў:

– Моладзь нашага раёна актыўная, ініцыятыўная, выступае за мір і адзінства. Асабіста я таксама ўпэўнена, што паміж краінамі і народамі не павінна быць штучных перашкодаў, асабліва калі яны пагражаюць унікальнай прыроднай спадчыне – Белавежскай пушчы, якая размешчана і на тэрыторыі Беларусі, і на тэрыторыі Польшчы. Мая пазіцыя – сяброўства, узаемаразуменне, згуртаванасць, гуманнасць. Спадзяюся, у час рэферэндуму нашы суседзі прымуць разумнае рашэнне.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

22 часа ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

22 часа ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

22 часа ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

23 часа ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

24 часа ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago