Чым займаецца “Імпульс+” і што піянеры ведаюць пра вайну?

У Раклевіцкай базавай школе ў першы дзень вясновых канікулаў у рамках рэалізацыі Нацыянальнага пошукавага праекта “Беларусь памятае. Памятаем кожнага” прайшоў ХХІ пленум Дзятлаўскага раённага савета ГА “БРПА” па тэме “Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне членаў дзіцячых і моладзевых грамадскіх аб’яднанняў на аснове культурна-гістарычнага мінулага беларускага народа”.

Удзел у сустрэчы прымалі прадстаўнікі піянерскіх дружын раёна, педагогі і госці – дырэктар установы Наталля Сокал і ветэран моладзевага руху Надзея Канявега.

Аб дзейнасці пошукава-даследчага піянерскага атрада “Імпульс+” раённага савета ГА “БРПА” ў рамках рэалізацыі Нацыянальнага пошукавага праекта “Беларусь памятае. Памятаем кожнага” расказала старшыня раённай піянерскай арганізацыі Ірына Мішчанка. Яна адзначыла, што школьнікі раёна актыўна ўдзельнічаюць у стварэнні і рэалізацыі праектаў, супрацоўнічаюць з грамадскімі аб’яднаннямі. За апошнія 4 гады саветам ГА “БРПА”, дзіцячай палатай, гарадскім піянерскім штабам рэалізавана больш за 67 ініцыятываў, 32 з якіх сталі пераможцамі абласных і рэспубліканскіх конкурсаў. У Год якасці работа па патрыятычным выхаванні маладога пакалення на гераічных прыкладах мінулага прадаўжаецца: на 2023-2024 навучальны год створаны план і карта пошукавых работ атрада. У рамках праекта з педагогамі-арганізатарамі быў праведзены анлайн-драйвінг “Мы разам!”, прапанавана ў блогу з архіўных матэрыялаў завесці старонку “Дзятлаўшчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны” з абазначэннем памятных месцаў раёна. У верасні адбыўся брыфінг “Беларусь памятае” атрада “Імпульс+” з малалетнім вязнем фашысцкага канцлагера Раісай Венславоўскай, якая расказала гісторыю свайго нараджэння. Другая старонка блога – гэта дайджэсты аб ветэранах, дзе ёсць анкета з гісторыяй  Марыі Глебавай і відэапаштоўка аб ёй. Адбыўся і саміт “#ПРОдвижение” з запрашэннем унукаў і праўнучкі Марыі Пятроўны, яны падзяліліся ўспамінамі пра яе жыццё. Вывучаць гісторыі герояў Вялікай Айчыннай вайны дапамагае таксама распрацаваны мабільны дадатак “Беларусь памятае”. Даследчая работа дае навучэнцам магчымасць паглыбляць веды за кошт мясцовага матэрыялу і сустракацца з носьбітамі інфармацыі, а таму робіць працэс пазнання цікавым і эмацыйна насычаным.

Работу пленума прадоўжыў анлайн-экспрэс “Ствараем! Папулярызуем! Дзейнічаем!”, у час якога ва ўрачыстай абстаноўцы ў рады ГА “БРПА” былі прыняты навучэнцы Гезгалаўскай сярэдняй школы – прызёры Рэспубліканскай інтэлектуальна-забаўляльнай гульні “Акцябрацкі КВІЗ” і навучэнцы 4-х класаў Раклевіцкай базавай школы. Гезгалаўскай дружыне “Піянерская галактыка” было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза Паўла Пятрова.

Затым крэатыў-студыя “Мы разам!” сабрала ўдзельнікаў пленума на пляцоўцы інтэлектуальна-пазнавальнай гульні “Форд-Піянер”.

Сустрэчу завершыла работа фокус-групы “Будучыня за намі!” з унясеннем прапановаў па далейшай рэалізацыі праекта.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены Ірынай МІШЧАНКА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#ДЕНЬ_ПОБЕДЫ_НА_ГРОДНЕНЩИНЕ

administrator

Recent Posts

У Наваельні прайшла сустрэча з маладымі педагогамі

Для паспяховай адаптацыі, прафесійнага росту і замацавання маладых спецыялістаў, якія прыбылі на першае працоўнае месца…

11 часов ago

Святло веры праз стагоддзі

Час бязлітасна змывае з твару зямлі цэлыя гарады і цывілізацыі, але над некаторымі рэчамі ён…

11 часов ago

Мошенничества в социальных сетях и мессенджерах

Социальная сеть – это среда, где мы общаемся с друзьями, родственниками, знакомыми, коллегами. Поэтому сообщение…

12 часов ago

“Летні патруль” – на вадаёмах

Днямі на вадаёмах райцэнтра прайшла міжведамасная прафілактычная акцыя “Летні патруль”, скіраваная на папярэджанне няшчасных выпадкаў…

12 часов ago

Как безопасно вести себя на объектах железнодорожного транспорта

Железная дорога - удобный и востребованный вид транспорта, которым пользуются миллионы людей каждый день. Повышение…

13 часов ago

«Скорее обнять родных». Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси

Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси, передает корреспондент БЕЛТА. Беларусь продолжает…

16 часов ago