Чым небяспечныя інвазійныя расліны?

Іншымі словамі, гэта чужародныя арганізмы, аб’екты расліннага свету, распаўсюджванне і колькасць якіх ствараюць пагрозу жыццю ці здароўю грамадзян.

Яны лічацца адной з асноўных пагроз не толькі для біяразнастайнасці, іх распаўсюджванне прыводзіць да сур’ёзных экалагічных, сацыяльных і эканамічных наступстваў.

На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна найбольш яркімі прадстаўнікамі з’яўляюцца баршчэўнік Сасноўскага і сумнік канадскі (золотарник).

Баршчэўнік Сасноўскага – вельмі буйная (да 3-х метраў) расліна сямейства Парасонавыя. Расліна выдзяляе празрысты фотатаксічны сок, які пры дакрананні да чалавечай скуры і пад уздзеяннем ультрафіялетавага выпраменьвання выклікае апёкі. Баршчэўнік уяўляе пагрозу здароўю людзей і выклікае экалагічныя праблемы, бо з-за хуткага развіцця папуляцыі выцясняе іншыя расліны і захоўвае дамінуючую пазіцыю на захопленых тэрыторыях.

Сумнік канадскі з’яўляецца чужародным інвазіўным відам раслін для Беларусі. Некаторыя вырошчваюць яго на прысядзібных участках і вакол дамоў. Аднак выкарыстоўваць у азеляненні сумнік забараняецца. Некантралюемае распаўсюджванне прыводзіць да прыгнечання і нават да поўнага выцяснення з прыродных экасістэм іншых раслін.

Варта адзначыць, што перш за ўсё сумнік канадскі – алергенная расліна, яна нясе пагрозу здароўю людзей, павышаючы ўзровень захворвання, бо пылок сумніка правакуе алергічныя рэакцыі.

Сёння асноўным відам барацьбы з гэтымі раслінамі з’яўляюцца неаднаразовае скошванне і хімічная апрацоўка.

Памятайце, што за несвоечасовае прыняцце мер па знішчэнні інвазіўных раслін землекарыстальнікі, у тым ліку і фізічныя асобы, на землях якіх растуць  такія расліны, нясуць адказнасць згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве

Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…

3 часа ago

Немец Франц Райндль избран новым главой Международной федерации хоккея

Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…

3 часа ago

У райвыканкаме вакцынаваліся ад грыпу

Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…

5 часов ago

Новы транспарт – для школьнікаў Дзятлаўшчыны

Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…

6 часов ago

В Гродно прибыла делегация именитых женщин Беларуси

В рамках мероприятий, посвященных Году белорусской женщины и Дню пожилых людей, областной центр посетил совет…

8 часов ago

Кніга – арыенцір у сучаснасці

Сацыяльна значная літаратура – творы, якія дапамагаюць фарміраваць каштоўнасці, захоўваць гістарычную памяць і выхоўваць любоў…

10 часов ago