Чую, бачу, гавару (+відэа)

З даўніх часоў з калыскі матулі спявалі дзецям калыханкі і забаўлянкі, чыталі вершы і казкі, казалі прыгаворкі і скорагаворкі, гулялі ў гульні.

З пакалення ў пакаленне народ перадаваў гэтыя моўныя каштоўнасці, якія дайшлі і да нашага часу. І сёння мы шануем гэты неацэнны скарб.

З гэтай мэтай да Міжнароднага дня роднай мовы ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 2 горада Дзятлава аформлена выстава для выхаванцаў і бацькоў “Каб мова родная гучала”. На ёй размешчаны матэрыялы “Скажы па-беларуску”, тэматычныя паштоўкі пра бульбу і хлеб, зборнік рэцэптаў страў беларускай кухні, гульнявыя атрыбуты і дыдактычныя гульні, кнігі, беларускія касцюмы, настольны і лялечны тэатр.

У музычнай зале створаны таргова-гульнявы цэнтр, у якім ёсць розныя адзелы. Адзін з іх — “Сувенірная лаўка”, дзе прадстаўлены розныя віды глінянага посуду, тканыя і вышываныя вырабы, вырабы з дрэва, ільну і саломы.

Дзеці з цікавасцю разглядаюць беларускія узоры, вырабы народна-прыкладнога мастацтва, жаночыя і мужчынскія народныя касцюмы. Праз аўтарскія гульні-лато серыі “Пазнаём Беларусь” бліжэй знаёмяцца з суседнімі краінамі, выдатнымі людзьмі, мастацкімі вырабамі, героямі народных казак, садавінай і гароднінай, раслінамі і прыродай.

Дзеці, таксама прымалі ўдзел у сюжэтна-ролевай гульні “Атэлье”, музычным мем-шоу “Я ведаю!”, літаратурнай вечарыне, казачнай сустрэчы, яны чыталі вершы, прымаўкі і прыказкі па мадэлях-карцінках, адгадвалі загадкі, спявалі песні і танцавалі.

Усе гэтыя мерапрыемствы дазваляюць развіваць беларускае маўленне ў выхаванцаў, бліжэй да родной мовы прыцягваюць увагу бацькоў і садзейнічаюць правільнаму выбару каштоўнасных арыенціраў.

Калі вы яшчэ не гатовы размаўляць на роднай мове, прапануем вам прачытаць верш Вячаслава Шчэрбіна, цудоўнага беларускага мовазнаўцы, “Вечна жывая”.

Кожны трэці радок трэба казаць цішэй і цяплей. Паспрабуце, калі ласка!

Крынічкаю спявае,
Не замярзае
Родная мова.
У сэрцы не гасне,
Поўніць нас шчасцем
Родная мова.
Над светам лунае
Вечна жывая
Родная мова.
І нас, беларусаў,
Збірае, яднае
Родная мова.

Галіна ХРЭШЧАНОВІЧ,
выхавальніца дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 2 горада Дзятлава

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

1 час ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

5 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

6 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

23 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

24 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago