Час адзінства, любові, надзеі і дабрыні (+відэа)

У суботні вечар Цэнтр культуры і народнай творчасці горада Дзятлава сабраў землякоў, каб разам парадавацца светламу святу Нараджэння Хрыстова.

Цёплая святочная атмасфера, добрыя песні і прыемныя сюрпрызы чакалі гасцей каляднага канцэрта.

Усіх прысутных павіншаваў з Нараджэннем Хрыстовым ксёндз-пробашч касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве Здзіслаў Пікула. Ён агучыў віншавальны адрас біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча да каталіцкіх вернікаў:

– Няхай будзе час адзінства, любові, надзеі і дабрыні ў кожнай сям’і, нашым грамадстве і краіне, бо сёння Бог з’яўляецца чалавеку. Хацеў пажадаць, каб новы год, які прыходзіць, прынёс толькі добрыя дні, пачуццё бяспекі і ўпэўненасць, што Божая любоў спадарожнічае ўсім тым, хто на яе спадзяецца. Каб гэта быў год, поўны добрых хвілін і добрых людзей вакол.

Шчырыя словы віншавання дапоўнілі цудоўныя песні ад дзятлаўскіх артыстаў. На лірычны калядны лад гледачоў настроілі сваімі кампазіцыямі Ганна Харлінская, Яна Русін, Максім Маліноўскі, Ірына Бакшук. Іскру пазітыву ў святочны кактэйль дадалі Сяргей Малышчык, Таццяна Шостка, Наталля Бузук, Аксана Кашляк, Ганна Якаўчык і група “Бархат”. Сапраўдным адкрыццём вечара сталі абаяльныя прадстаўніцы вакальнай групы раённага хора ветэранаў, якія здзівілі гледачоў абсалютна новымі яркімі нумарамі, зал сустрэў іх авацыямі.

Не абышлося без святочных падарункаў. Вядучыя Анастасія Голуб і Аляксандр Раеўскі пагутарылі з гледачамі пра калядныя традыцыі і ўручылі сувенір лепшаму знатаку.

Другі прыз атрымала пераможца латарэі – маленькая Яўгенія.

Дзве гадзіны каляднай сустрэчы праляцелі як адно імгненне, пакінуўшы ва ўсіх яе ўдзельнікаў добры настрой, адчуванне радасці і зімовых цудаў.

Наталля АВЯРЧУК

Відэа Вольгі ЮШКЕВІЧ

administrator

Recent Posts

Зонты вместо пляжей: суббота в Беларуси обещает дожди и грозы

В Беларуси 11 июля на большей части территории пройдут кратковременные дожди, днем в отдельных районах…

34 минуты ago

Лето — время укрепить здоровье лесными дарами

Лесные ягоды — это природный источник витаминов, антиоксидантов и дубильных веществ. Они укрепляют иммунитет, защищают…

1 час ago

Служба в Дятловском отделе Департамента охраны Министерства внутренних дел — выбор тех, кто думает о будущем

Сегодня стабильность — это не абстрактное слово, а конкретные условия жизни. Служба в органах внутренних…

4 часа ago

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

4 часа ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

4 часа ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

19 часов ago