Жыхарка гарадскога пасёлка Казлоўшчына Вікторыя Куніцкая зусім нядаўна на першавераснёўскай лінейцы атрымлівала заслужаныя раённыя ўзнагароды за выратаванне на мясцовым возеры дзевяцігадовай дзяўчынкі.

На гэты раз падзякаваць Вікторыі ў Казлоўшчынскую сярэднюю школу прыехалі госці з абласнога цэнтра. Гэта былі вядучы спецыяліст Гродзенскай абласной арганізацыі АСВОД Юрый Палішчук і спецыяліст гэтага ж аб’яднання Аліна Кабылянская, да якіх на Дзятлаўшчыне далучыўся старшыня раённай арганізацыі АСВОД Сяргей Шпакоўскі.

Ушанавалі добры ўчынак дзевяцікласніцы ў прысутнасці яе сяброў па ўстанове і педагогаў на школьнай лінейцы. Вікторыя Куніцкая адзначана смарт-гадзіннікам і падзякай ад Гродзенскай абласной арганізацыі АСВОД, за выхаванне юнай гераіні ўзнагароду аб’яднання атрымала і яе матуля Анжаліка Валянцінаўна.

Яшчэ ў рамках Усерасійскай грамадска-дзяржаўнай ініцыятывы з міжнародным удзелам “Гарачае сэрца”, асноўнай мэтай якой з’яўляецца ўдзячнасць дзецям і маладым людзям да 23 гадоў, якія здзейснілі адважныя і мужныя ўчынкі, Вікторыя Куніцкая атрымала прапанову аб паездцы ў Маскву. У дзяўчынкі ёсць час падумаць і выказаць сваё жаданне.

Напрыканцы школьнай лінейкі Сяргей Шпакоўскі звярнуўся да педагогаў і навучэнцаў з заклікам не адпачываць і не гуляць каля вады без суправаджэння дарослых, не пакідаць дзяцей каля вадаёмаў без нагляду, бо, як паказаў нядаўні выпадак, стыхія не даруе памылак.

Ірына СТЫРНІК

Фотаздымкі арганізатараў       

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации