Жыве ў вёсцы Заполле працавітая, добразычлівая і адкрытая жанчына Надзея Пятраш.

Павіншаваць яе з 65-годдзем і падарыць цудоўны настрой прыехаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці.

НадзеяПятроўна расказала гасцям пра сябе. Нарадзілася яна ў вёсцы Лявонавічыў сям’і простых сялян.

– Дзяцінства маё было выдатным. Паколькі я была ў сям’і адна, то бацькі мяне вельмі любілі і пеставалі.Я ні ў чым не мела патрэбы.Татаз мамай прысвячалімаймувыхаваннюўвесьсвой вольнычас. Для мамыя былане просталюбімайдачушкай, але і сяброўкай, – з цяплом і хваляваннем успамінае імянінніца.

Скончыўшы 10 класаў Лявонавіцкай сярэдняй школы, дзяўчына паступіла ў Ваўкавыскі зоаветэрынарны тэхнікум і стала ветфельчарам. На пытанне, чаму менавіта такую прафесію выбрала, жанчына адказала проста: “Вельмі люблю жывёл. Гэта маё”. Пасля заканчэння тэхнікума Надзею накіравалі па размеркаванні ў Раготна. Туды ж прыехаў на сваё першае месца працы ў Дом культуры Іван Пятраш – выдатны, творчы, разважлівы хлопец.

– Чалавек нараджаецца – лёс прызначаецца. Пры сустрэчы з Іванам я зразумела, што гэта мой лёс, – гаворыць жанчына. – Было вельмі цікава з ім, і мы сталі сябраваць. Калі Івана забіралі на зборы, то менавіта мне ён прынёс ключы ад клуба, давяраў.

Яны згулялі вяселле, і маладая сям’я пераехала ў Заполле, там пабудавалі свой дом. Іван стаў працаваць у Раклевіцкім доме культуры (варта адзначыць, што яго стаж у гэтай сферы – 47 гадоў), а Надзея – у калгасе. Дарэчы, за ўсю сваю працоўную дзейнасць яна ўсяго два разы была ў адпачынку – на вяселлях сыноў, а так проста не магла вырвацца, у жывёлагадоўлі заўсёды вельмі каласальная загружанасць.

Сыны жывуць недалёка ад бацькоў, таму цесная сувязь і цёплыя адносіны захаваліся. Вячаслаў з сям’ёй – у Дзятлаве, ён інспектар энергагазнагляду, Іван – у Слоніме, працуе на мясцовым мясакамбінаце.

– Вельмі любім і ганарымся сваімі сынамі. Яны нас ніколі не засмучалі, а толькі радавалі сваімі дасягненнямі, узнагародамі. Спадзяёмся, што і нашы ўнукі таксама будуць годнымі прадаўжальнікамі роду, – кажа імянінніца.

Надзея Пятроўна і Іван Альфонсавіч ужо на заслужаным адпачынку, але не збіраюцца зніжаць актыўны тэмп свайго жыцця. Па-ранейшаму трымаюць гаспадарку, цэлы сезон ходзяць у грыбы. Быў выпадак, што сямейная пара ў адзін дзень сабрала 650 баравікоў.

– Зімой, вядома, ужо не столькі працы, але для мяне хапае спраў. Вельмі люблю выпякаць прысмакі, сустракацца з сябрамі, а іх у мяне шмат, люблю прымаць гасцей. Шчыра жадаю ўсім міру і дабра, – так скончыла свой аповед вясёлая, жыццярадасная, гасцінная Надзея Пятроўна.

А напрыканцы сустрэчы работнікі сектара дарылі свае музычныя віншаванні, Іван Альфонсавіч ліха акампанаваў на баяне, і ўсе разам спявалі любімыя песні.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации