Чалавек і лебедзь. Гісторыя кранае душу

Кажуць, што той, хто не любіць жывёл і птушак, людзей любіць таксама не здольны.

І наадварот – добрыя ўчынкі ў адносінах да братоў нашых меншых могуць шмат сказаць пра асобу чалавека. Чуллівую гісторыю пра дабрыню, высакароднасць і двайное выратаванне расказала жыхарка пасёлка Казлоўшчына Аксана Мацюкевіч:

– Кожную нядзелю я наведваю службу ў храме. Калі пасля яе гэтым разам вярталася дадому, праязджала міма нашага возера ў пасёлку, дзе засталіся на зімоўку лебедзі разам з сямю сваімі птушанятамі. Я звярнула ўвагу, што адна з птушак (па шэрай афарбоўцы відаць, што падлетак) неяк нязвыкла сябе паводзіць: то выкручвае шыю, то б’ецца аб ваду, то нырае.

Спынілася. Спачатку не магла зразумець, што здарылася, але, калі заўважыла на вадзе паплаўкі, сталі прыходзіць здагадкі, што лебедзь заблытаўся ў лесцы або сетцы. Я выйшла з машыны, адправілася да месца здарэння, па дарозе выклікала МНС. На беразе сустрэла мужчыну, які лавіў рыбу на некалькі вудаў. Я звярнула яго ўвагу на тое, што лебедзь заблытаўся ў снасцях, самастойна не выберацца, а можа і самога мужчыну пацягнуць у ваду. Узяла ў машыне нож, прапанавала разрэзаць леску, на што атрымала рашучую адмову. Тым часам дарослыя лебедзі па-свойму, але беспаспяхова стараліся дапамагчы, мясцовыя жыхары, якіх тут сабралася шмат, таксама нічога не маглі зрабіць, бо без лодкі да птушак было немагчыма дабрацца.

Рыбак нарэшце зразумеў, што ў выніку здарэння можа не толькі страціць леску, але і вуду і нават сам з вялікай верагоднасцю акажацца ў вадзе, пагадзіўся на маю прапанову. Вельмі хутка прыехалі ратаўнікі і сталі спрабаваць выманіць пацярпелага на сушу, каб аказаць дапамогу. Тата-лебедзь, быццам разумеючы, што людзі абавязкова дапамогуць, накіраваў усю лебядзіную чараду  да берага, аднак было відаць, што малады лебедзь не можа выйсці з вады сваімі сіламі. І тады на вачах у людзей адбыўся сапраўдны цуд: дарослы лебедзь размахнуўся крыламі і патокам паветра “падштурхнуў” маладога да берага, дзе яго спрытна злавіў ратаўнік. Так чалавек і птушка разам здзейснілі ратавальную аперацыю. Як высветлілася пазней, лапы і крылы ў лебедзя былі моцна пераблытаны лескай, і ён сапраўды мог загінуць, калі б не знаходлівасць сародзічаў і смеласць ратаўнікоў. Дзякуй вялікае супрацоўнікам Дзятлаўскага РАНС за аператыўнасць і добрыя сэрцы!

Кожны раз, калі не застаёмся раўнадушнымі да чужой бяды, адгукаемся словам, справай ці нават невялікай падказкай, мы здзяйсняем нешта надзвычай важнае. Дабрыня і спагада – простыя рэчы, якія робяць нас людзьмі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Ведае ўчастковы. На чыгунцы будзьце ўважлівыя

Пытанне: якія меры асабістай бяспекі на чыгунцы неабходна выконваць, каб засцерагчы сваё жыццё і маёмасць?…

4 часа ago

Збожжа – у засеках, каравай – на стале

Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…

16 часов ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

17 часов ago

Александр Лукашенко о неформальных переговорах с Президентом Мьянмы: обсудили все направления сотрудничества

Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…

20 часов ago

Дзятлаўчане на абласной жнівеньскай педагагічнай нарадзе

21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…

21 час ago

Актуальнае меркаванне. Доўгатэрміновы працэс, які складаецца з адказных дзеянняў кожнага

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

23 часа ago