“Ты мне всех краев дороже”
26 июля творческий коллектив Дворецкого дома культуры побывал в деревне Борки на крахмальном заводе с концертной программой “Ты мне всех краев дороже”, в рамках Года малой родины.
Праводзіліся заняткі па тэрытарыяльнай абароне
Згодна з планам падрыхтоўкі органаў упраўлення тэрытарыяльнай абароны, воінскай часці тэрытарыяльных войскаў Дзятлаўскага раёна, зацверджанага старшынёй райвыканкама, з 24 па 27 ліпеня 2018 года на Дзятлаўшчыне праводзіліся заняткі па баявой гатоўнасці з органамі кіравання тэрытарыяльнай абароны раёна.
Праверылі ўмовы пражывання вяскоўцаў
Рабочая група па арганізацыі бяспечных умоваў пражывання грамадзян на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна пры Дзятлаўскім райвыканкаме прыняла ўдзел у працы назіральнай камісіі Вензавецкага сельвыканкама з мэтай вывучэння эфектыўнасці назіральнай камісіі сельвыканкама, якаснага і дзейснага ўзаемадзеяння суб’ектаў прафілактыкі правапарушэнняў па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх.
На байдарках па Заходняй Бярэзіне
Супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама арганізавалі сплаў на байдарках, прымеркаваны да Года малой радзімы.
Жніво працягвае набіраць тэмпы
Спрыяльныя ўмовы надвор’я на працягу апошняга тыдня паскорылі аграрныя этапы: працэс жніва ў самым разгары. Вельмі хутка і па-гаспадарску выкарыстаць гэтыя добрыя для жніва дні імкнуцца ў ААТ “Граніт-Агра”.
Людміла Юрава – майстрыха і цікавы чалавек
Пра Людмілу Юраву нам расказала жыхарка аграгарадка Гезгалы Вера Хрышчановіч. Маўляў, ужо некалькі гадоў жыве на гезгалаўскай зямлі працавіты чалавек з залатымі рукамі, што жанчына гэта не мясцовая, а значыць, можа шмат цікавага расказаць пра свой лёс і захапленні.
Рэйд па аб’ектах жніва
Для папярэджання пажараў у перыяд уборачнай кампаніі супрацоўнікі РАНС перайшлі на ўзмоцнены рэжым работы: праводзяць своечасовыя праверкі працуючай на палях тэхнікі, зернясховішчаў і збожжасушыльных комплексаў. Выкананне правілаў супрацьпажарнай бяспекі, як сцвярджаюць спецыялісты, дазволіць выключыць надзвычайныя сітуацыі ў час жніва і дапаможа захаваць новы ўраджай, дазволіць пазбегнуць недарэчных стратаў.
Хто ў спісе не занятых у эканоміцы
Аб рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 года №3 “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва” раказала начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама Алена Васкель.
Служыць на карысць людзям
Выратаванне чалавечага жыцця – неацэнная і вельмі ганаровая праца, якая патрабуе высокай кваліфікацыі, адказнасці і мужнасці. Прафесіяналізм і адданасць сваёй справе – такія якасці характэрны камандзіру аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці-1 Дзятлаўскага РАНС Ігару Чайкоўскаму.