Хакей “Залатой шайбы”
У 1997 годзе ў Беларусі ў рэспубліканскім фармаце быў адроджаны знакаміты ўсесаюзны турнір для дзяцей і падлеткаў “Залатая шайба”. З таго часу апякуецца над ім Прэзідэнцкі спартыўны клуб. Пастаяннымі ўдзельнікамі турніру на раённым, абласным і рэспубліканскім узроўнях з’яўляюцца каманды Дзятлаўскага раёна. Раённы турнір Сёлета раённы турнір прайшоў у трох узроставых
Мужчынская валейбольная каманда Дзятлаўскага раёна ўдала з’ездзіла ў Астравец
Астравец – Дзятлава – 2:3 Мужчынская валейбольная каманда Дзятлаўскага раёна ўдала з’ездзіла ў Астравец. У гасцях нашы валейбалісты атрымалі перамогу над гаспадарамі пляцоўкі з лікам – 3:2. Другі матч групы “А” таксама завяршыўся перамогаю гасцей. Лідчане выйгралі ў Ашмянах з такім жа лікам – 3:2. Б. ВАРНА
Валейбол
“Белтэрміз” (Дзятлава) – ДЮСШ Ліда – 3:1 У суботу ў чарговым туры чэмпіяната вобласці па валейболе (жаночыя каманды, 1-я ліга, група “А”) дзятлаўскі “Белтэрміз” у спартыўнай зале Дзятлаўскай гімназіі прымаў саперніц з Ліды. Матч завяршыўся перамогаю “Белтэрміза” – 3:1 (25:9, 11:25, 25:11, 25:8). Трэнер “Белтэрміза” Васіль Русін коратка адкаментаваў матч:
“Малая Алімпіяда” ў Казлоўшчыне
У спартыўнай зале Казлоўшчынскай сярэдняй школы прайшла чарговая пасялковая спартакіяда «Здароўе», якая ў кулуарах атрымала назву «малых Алімпійскіх гульняў». Аб значнасці мерапрыемства для пасёлка і ўвазе да яго з боку ўлады гаворыць тое, што арганізацыйны збор да спартакіяды адбываецца ў пасялковай мэрыі, непасрэдна ў кабінеце старшыні Казлоўшчынскага сельскага выканаўчага камітэта
Шашкі і шахматы
Чэмпіёны раёна – Юрый Чайкоўскі і Андрэй Лявончык. Завяршыліся чэмпіянаты раёна па шашках і шахматах. Спаборніцтва шашыстаў прайшло прадказальна. Фаварыты турніру са старта кандыдаты ў майстры спорту Юрый Чайкоўскі і Мікалай Венславоўскі пераканальна пацвердзілі свой узровень. Невялікую інтрыгу складала толькі пытанне, хто з іх будзе першы. Першым стаў Юрый Чайкоўскі,
Афіша. Валейбол
У суботу, 11 сакавіка, пачынаецца другі круг чэмпіяната вобласці (1-я ліга, група “А”) па валейболе жаночых каманд. У Дзятлаве (спартзала гімназіі) сустрэнуцца “Белтэрміз” (Дзятлава) – ДЮСШ Ліда. Пачатак матча прызначаны на 13.00. У гэты ж дзень у Ашмянах мясцовая каманда прыме валейбалістак са Слоніма. Па выніках першага круга чэмпіяната аднаасобным
Міні-футбол
Сёння, 5 сакавіка, на гарадскім стадыёне ў Дзятлаве адбудуцца чарговыя матчы зімовага чэмпіянату Дзятлава па міні-футболе. Сустрэнуцца: 14.00 “Дынама” – “Лібертас” 14.50 “FaZe” – “Круцілавічы” 15.40 “Дынама” – “Фарт” 16.30 БНГ – “Наваельня”
Валейбол
Ашмяны – Дзятлава – 3:2 У выязным матчы чэмпіянату вобласці па валейболе ў першай лізе (група “А”) мужчынская каманда Дзятлаўскага раёна прайграла гаспадарам пляцоўкі – 2:3. Другі матч у гэтай групе завяршыўся гасцявою перамогаю каманды Астравецкага раёна ў Лідзе – 3:0. Б. ВАРНА
Алина Талай – вице-чемионака Европы
Белоруска Алина Талай заняла второе место в беге на 60 м с барьерами на чемпионате Европы по легкой атлетике в закрытых помещениях в Белграде, сообщает корреспондент БЕЛТА. В решающем забеге белоруска пробежала спринтерскую дистанцию за 7,92 сек. Чемпионкой стала немка Синди Роледер — 7,88 сек. Бронзовую награду завоевала Паулина Дуткевич
Пераможца раённага жаночага турніру – каманда ЦРБ.
Раённы турнір па валейболе з удзелам жаночых камандаў адбыўся ў суботу, 4 сакавіка, у Дзятлаўскай гімназіі. Удзельнічалі тры каманды: цэнтральнай раённай бальніцы (ЦРБ), аддзела адукацыі і каманда, якая саманазвалася “Студэнткамі”. З дзвюма перамогамі выйграла турнір каманда ЦРБ. Студэнтак медыкі перамаглі з лікам 27:25, 25:20, каманду аддзела адукацыі – 25:12, 25:7.