Выбары-2015. Збор подпісаў выбаршчыкаў
Кандыдаты ў прэзідэнты вылучаюцца грамадзянамі Беларусі. У падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты павінна быць сабрана не менш як 100 тыс. подпісаў выбаршчыкаў. Тэрміны збору подпісаў выбаршчыкаў – з 23 ліпеня па 21 жніўня. Збор подпісаў праводзяць члены ініцыятыўнай групы, зарэгістраванай ЦВК. Пры зборы подпісаў член ініцыятыўнай групы павінен мець дакументы
Сустрэчы з працоўнымі калектывамі
16 ліпеня ў Гродзенскай вобласці прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. На парадку дня былі дзве тэмы: “Павышэнне экалагічнай культуры ў беларускім грамадстве”, “Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: пытанні выбарчага заканадаўства”. Яны былі абмеркаваны на сустрэчах інфармацыйна-прапагандысцкіх групаў з працоўнымі калектывамі вобласці. На Дзятлаўшчыне адна з сустрэчаў прайшла ў зале кінатэатра “Спадарожнік”.
Аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь
На падставе Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 1997 года “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2003 года Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт вырашыў: Вызначыць месцы, забароненыя для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у