У Дзятлаве адбылося выязное пасяджэнне калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці
Як падкрэсліў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Анатоль Дарожка, гэта была планавая праверка работы мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, арганізацый раёна па выкананні заканадаўства. Штогод такія комплексныя праверачныя мерапрыемствы праводзяцца ў шасці раёнах вобласці.
“Залатая шайба” ў Дзятлаве
У раёне праходзіць першынство па хакеі “Залатая шайба”. 23 і 24 студзеня адбыліся спаборніцтвы сярод юнакоў малодшай узроставай групы (2005 года нараджэння і малодшыя).
На першай прыступцы кар’еры
Нялёгка пачынаць з чыстага ліста нават школьнае сачыненне, а што казаць пра кар’еру і прафесійны рост.
Працаваць так, каб не было скаргаў
Перад калектывам Дзятлаўскай ЦРБ 23 студзеня намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Ігар Кухарэвіч выступіў са справаздачай аб выніках работы райвыканкама па сацыяльнай накіраванасці за мінулы год.
Усё робіць толькі на выдатна
Абаяльная, захопленая, улюбёная ў свой прадмет, з высокім інтэлектам, матываваная на прафесійны рост і пастаянную самаадукацыю, на поспех у абранай справе. Так можна коратка ахарактарызаваць настаўніцу біялогіі Наваельнянскай сярэдняй школы Алену Вільгельмаўну Баковіч.
Зімовы патруль
19-20 студзеня 2019 года на Дзятлаўшчыне быў арганізаваны рэйд для маніторынгу аб’ектаў зімовага адпачынку і месцаў, забароненых для катання.
Асвяцілі ваду на дзятлаўскім возеры (+відэа)
19 студзеня ўсе праваслаўныя вернікі адзначаюць адно з самых значных святаў – Хрышчэнне Гасподняе, або Богаяўленне.
Адрас весялосці: “Святкі.by”
На Дзятлаўшчыне прайшла традыцыйная сустрэча маладых спецыялістаў горада і раёна “Святкі.by-2019”.
Хрышчэнская вада – дар Божы (+відэа)
Напярэдадні аднаго з найвялікшых святаў праваслаўных хрысціян – Хрышчэння Гасподняга ў аграсядзібе “Каля дуба” ў вёсцы Цяцейкі адбылося асвячэнне вады ў мясцовым возеры.
Пазбегнуць траўманебяспечнага “атракцыёна”
Адзіны дзень інфармавання насельніцтва прайшоў у аддзеле адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама. Там працавала інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Ігарам Кухарэвічам. Першым перад прысутнымі выступіў намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Беленка. Ён нагадаў пра меры пажарнай бяспекі, прывёў фактычныя прыклады надзвычайных здарэнняў, якія можна прадухіліць.Так, паводле яго словаў, у Беларусі і