Першы абласны злёт блогераў “ГроднаМедыяДжэм” праходзіць у горадзе над Нёманам.

Мерапрыемства было ініцыявана галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама сумесна з ГрДУ імя Я. Купалы, абкамам ГА “БРСМ”, рэдакцыяй “Гродзенскай праўды”.

На адной пляцоўцы но сабрала больш за 100 стваральнікаў сеткавага кантэнту. Удзельнікі абменьваюцца вопытам па вядзенні сваіх блогаў у інтэрнэце з прафесійнымі журналістамі з рэдакцый сродкаў масавай інфармацыі.

Уражаннямі ад сустрэчы падзяліліся ўдзельніцы клуба “Юны журналіст” раённай газеты “Перамога” – навучэнкі сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы Аляксандра Кармільчык і Ганна Лаўрэнцьева:

– Былі вельмі рады паўдзельнічаць у першым злёце блогераў “ГроднаМедыяДжэм”. Там мы пазнаёміліся з вялікай колькасцю новых стратэгій для вядзення блога, сустрэліся з аднадумцамі. Прыемна, што дзяржава пачала надаваць увагу медыясферы і развіваць блогерскі рух. Спадзяёмся, што і надалей будуць праводзіцца такія мерапрыемствы, бо медыясфера – гэта моладзь, а моладзь – гэта будучыня. Медыясфера дазваляе пазнаёміць карыстальнікаў інтэрнэту з дасягненнямі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна, дзейнасцю навучэнцаў, многімі іншымі цікавымі навінамі. 

Ірына СТЫРНІК

Фота ўдзельнікаў        

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#блогер #Дятловщина #нашелучшее #нашалепшае

Похожие публикации