Рэгулярна папаўняючы запасы крыві, людзі робяць не толькі карсную справу для іншых, але і дапамагаюць сабе. Калі вы з’яўляецеся пастаянным донарам, у вас абнаўляецца кроў, а значыць паляпшаюцца ўнутраныя паказанні арганізма. Акрамя таго, донары, рэгулярна наведваючы пункты пералівання крыві, атрымліваюць карысную інфармацыю аб стане свайго здароўя. Людзі рэдка наведваюць дактароў і праходзяць абследаванні. Але калі рабіць гэта перыядычна, то шансы пазбегнуць сур’ёзных праблемаў са здароўем павялічваюцца.
Донарства крыві і яе кампанентаў – высакародная і ганаровая місія грамадзян Рэспублікі Беларусь. Бязвыплатнае донарства выхоўвае ў чалавеку высокія маральныя прынцыпы: гуманізм, дабрыню, спагаду. Рабіць дабро за грошы немагчыма, вышэйшая каштоўнасць жыцця – бескарыслівая дапамога іншаму чалавеку.
Донарскі рух аб’ядноўвае ўсіх, каму неабыякавы лёс людзей, хто імкнецца ратаваць жыццё іншым, здаючы ўласную кроў, хто расказвае пра донарства сваім блізкім і сябрам, хто разумее, што добраахвотнае і бескарыснае дарэнне крыві іншым – шчыры, гуманны ўчынак.
Ж. РЭЦЬКО,
доктар-інфекцыяніст Дзятлаўскага райЦГЭ

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации