Бяспека і працоўная дысцыпліна ­– на першым месцы

У мэтах праверкі выканання работнікамі сельгаспрадпрыемстваў раёна Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 года № 1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”, маніторынг аб’ектаў жывёлагадоўлі КСУП “Хвінявічы” правялі  старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак, галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандр Камароў. 

– Гэты важны дакумент накіраваны, перш за ўсё, на павышэнне ўзроўню грамадскай бяспекі, забеспячэнне здаровых і бяспечных умоў працы грамадзян, умацаванне правапарадку і працоўнай дысцыпліны. Таму выкананне асноўных пастулатаў дадзенай Дырэктывы – задача кожнага, хто тут знаходзіцца, – падкрэсліў Аляксандр Камароў у час сустрэчы з работнікамі гаспадаркі.

Аляксандр Уладзіміравіч у чарговы раз патлумачыў загадчыкам фермаў і малочна-таварнага комплекса парадак дзеянняў адказнай службовай асобы пры выяўленні на працоўным месцы работніка ў стане алкагольнага ап’янення. Праверыў журналы правядзення асведчання, прыборы “алкатэсты”, нагадаў правілы аховы працы.

Уладзімір Казак уручыў святлоадлюстроўваючыя камізэлькі работнікам жывёлагадоўчых аб’ектаў, адзначыў важнасць арганізацыі бяспекі работнікаў сельгаспрадпрыемства, якія пешшу або на веласіпедах дабіраюцца да месца працы і вяртаюцца ў цёмны час сутак.

– Практычна ўсе работнікі КСУП “Хвінявічы” забяспечаны спецвопраткай і святлоадлюстроўваючымі камізэлькамі за кошт прадпрыемства. Аднак, прыйшлі на працу новыя людзі, таму сёння дадаткова паклапаціліся і пра іх за кошт раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК, – патлумачыў Уладзімір Фёдаравіч.

Таксама сумесна правялі праверку стану санітарна-бытавых памяшканняў, пакояў адпачынку, звярнулі ўвагу на тэмпературны рэжым у іх, ці без парушэнняў арганізавана пячное ацяпленне.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Аб занятасці насельніцтваі налічанай заработнай плаце работнікаў Дзятлаўскага раёна

У эканоміцы Дзятлаўскага раёна ў студзені-верасні 2026 года было занята 9,5 тысячы чалавек. Намінальная налічаная…

8 часов ago

Прафарыентацыя. У гасцях у “Перамогі”, або Як нараджаецца раёнка

На гэтым тыдні рэдакцыя Дзятлаўскай раённай газеты расчыніла свае дзверы для самых юных і дапытлівых…

8 часов ago

Што цэняць і чаго чакаюць маладыя беларусы?

Больш за тры сотні прадстаўнікоў розных рэгіёнаў краіны, у тым ліку дзятлаўчане, сёння прымаюць удзел…

8 часов ago

Моладзевыя навіны. “Асенні экспрэс”: прыгоды на планетах

У час канікулаў лагер “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы…

8 часов ago

Актуальны каментарый. Мы робім усё, каб стаць мостам для дыялогу

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства “Конус” РУП…

10 часов ago

МФК «ФСК Дятлово» одержал победу в товарищеском матче и готовится к турниру «Соседи»

В Новогрудке, в ФОК «Лидер», состоялся товарищеский матч между МФК «ФСК Дятлово» и МФК «Кореличи». Встреча…

10 часов ago