“Быў п’яны, не памятаю” – не апраўданне

Як сведчыць народная мудрасць: “П’янаму мора па калена”, і, згодна са статыстыкай, значная колькасць злачынстваў і правапарушэнняў учыняецца менавіта “пад градусам”.

На пытанне, змяншае ці павялічвае віну чалавека яго знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення пры ўчыненні злачынства, адказвае следчы раённага аддзела Следчага камітэта Аляксей Клок:

– На 1 студзеня 2024 года сіндромам залежнасці ад алкаголю на Дзятлаўшчыне пакутавала 636 жыхароў. У 2023 годзе па рашэнні суда ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі было ізалявана 30 асоб нашага раёна, якія злоўжывалі спіртнымі напоямі, адна з іх жанчына. Ад агульнай колькасці накіраваных на лячэнне 9 знаходзіліся на ўліку за сямейна-бытавыя скандалы, 11 – раней судзімыя, 2 з’яўляліся адказнымі асобамі па Дэкрэце № 18. Ад атручвання алкаголем у 2023 годзе ў раёне загінуў адзін чалавек, годам раней – трое.

Чалавеку, які ўчыніў злачынства, не варта спадзявацца на апраўданне сваёй віны па прынцыпе “быў п’яны, нічога не памятаю”. Дзеючае ў нашай краіне заканадаўства непрымірымае да п’янства. Артыкулам 30 Крымінальнага кодэкса РБ абазначана, што “асоба, якая ўчыніла злачынства ў стане алкагольнага ап’янення або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных ці іншых адурманьваючых рэчываў, належыць крымінальнай адказнасці”. Больш за тое, згодна з пунктам 17 часткі 1 артыкула 64 КК РБ “алкагольнае ап’яненне лічыцца акалічнасцю, якая абцяжарвае адказнасць”.

Варта таксама ведаць, што за распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва, ужыванне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў ці іх аналагаў у грамадскіх месцах або знаходжанне там ці на рабоце ў стане ап’янення ў нашай краіне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Таму самы надзейны шлях да дысцыплінаванасці і сяброўства з законам – гэта выкараненне п’янства, тым больш што ў нашым грамадстве ёсць шмат карысных альтэрнатываў для здаровага і прыемнага баўлення часу.

Ірына СТЫРНІК     

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

1 час ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

2 часа ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

2 часа ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

3 часа ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

4 часа ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

20 часов ago