Падыходзіць да канца другі месяц восені.
Залатая пара паступова змяняецца шэрымі краявідамі за акном. Аднак гэта ніяк не ўплывае на “сельскагаспадарчы” настрой аграрыяў Дзятлаўшчыны. Час рыхтаваць глебу да наступнай вясенняй пасяўной. Так, у КСУП “Хвінявічы” ажыццяўляецца ўздым зябліва пад яравую сяўбу. Разам з тым, пад узворванне ўносяцца хімічныя ўгнаенні.
Усяго ў гаспадарцы плануецца падняць 1030 гектараў зябліва. У ворыве задзейнічаны тры адзінкі тэхнікі: два трактары МТЗ-3022 і адзін МТЗ-1221. На 27 кастрычніка ўзарана 255 гектараў. Ва ўрочышчах Крывая і Хмель узняцце зябліва поўнасцю завершана, у Вялікім Полі – выканана 30 гектараў са 120. Кожны дзень механізатары ўзворваюць каля 20-25 гектараў. Планавы час заканчэння работ – канец лістапада. Акрамя гэтага, у гаспадарцы пачалі ставіць тэхніку на зімовае захоўванне, працягваюць убіраць цукровыя буракі і кукурузу на зерне, вывозяць на палі арганіку. Не забываюць і пра распырскванне вадкіх арганічных угнаенняў. Для рэалізацыі гэтай сельскагаспадарчай працэдуры выдзелены два трактары МТЗ-1221. Гэтым угнаеннем забяспечваюць малочнатаварная ферма “777” і комплекс “Адкорм”. За дзень перавозіцца каля 300 тон.
На палях гаспадаркі з дня ў дзень клапоціцца аб будучым ураджаі механізатар-перадавік, дэлегат абласных “Дажынак-2021” ад Дзятлаўскага раёна Барыс Парфіновіч. Трактарыст-машыніст займаецца ўздымам зябліва. Мужчына працуе ў гаспадарцы больш за 20 гадоў. Сам ён мясцовы, родам з вёскі Накрышкі. Пасля заканчэння школы паступіў у Казлоўшчынскае сельскагаспадарчае прафесійна-тэхнічнае вучылішча. Адукацыю атрымаў адразу па дзвюх спецыяльнасцях: “трактарыст-вадзіцель катэгорыі “С” і “слесар чацвёртага разраду”. Праз тры гады, калі на руках быў заслужаны дыплом, малады чалавек пачаў свой прафесійны шлях у калгасе “Парэчча”. Тэрміновую службу праходзіў ва ўнутраных войсках у Маскве. Калі вярнуўся з арміі, прадоўжыў працаваць у роднай гаспадарцы. Вопытны механізатар перавозіць зялёную масу і арганічныя ўгнаенні, сее розныя сельскагаспадарчыя культуры. Па ворыве і культывацыі неаднаразова станавіўся раённым лідарам і ганаровым прызёрам. Шматлікія прафесійныя дасягненні ніяк не перашкодзілі мужчыну “пабудаваць” сваё сямейнае шчасце. Дома заўсёды чакае любімая жонка. Разам яны выгадавалі сына і дачку. Прыемна, што ў хуткім часе Барыс Стэфанавіч ужо ў другі раз стане дзядулем. На пытанне аб сваёй запаветнай мары сціплы перадавік адказаў: “Пра самае патаемнае нельга казаць услых – вялікая верагоднасць таго, што не здзейсніцца”.
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Социальная сеть – это среда, где мы общаемся с друзьями, родственниками, знакомыми, коллегами. Поэтому сообщение…
Днямі на вадаёмах райцэнтра прайшла міжведамасная прафілактычная акцыя “Летні патруль”, скіраваная на папярэджанне няшчасных выпадкаў…
Железная дорога - удобный и востребованный вид транспорта, которым пользуются миллионы людей каждый день. Повышение…
Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси, передает корреспондент БЕЛТА. Беларусь продолжает…
https://www.youtube.com/embed/ynQhsVy_W8U Фото Татьяны САНЮК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Размова пойдзе не пра героя сусветна вядомага рамана, а пра нашага земляка, аматара прыгожага, які…