Напярэдадні Дня будаўніка калектыў упраўлення спецыяльных работ у горадзе Дзятлаве ААТ “Будкомплекс” наведаў намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік, каб павіншаваць з прафесійным святам і ўзнагародзіць лепшых работнікаў.
– Прафесія будаўніка – адна з самых важных. Узводзячы і рамантуючы дзіцячыя сады, школы, жылыя дамы, аб’екты сацыяльнага прызначэння, вы паляпшаеце жыццё сваіх землякоў, грамадзян Рэспублікі Беларусь. У вашых руках – наша будучыня: тое, што вы пабудуеце сёння, мы беражліва перададзім нашым дзецям і ўнукам, пакідаючы след у гісторыі, – адзначыў Дзмітрый Расціслававіч. – Напярэдадні свята хацелася б пажадаць рэалізацыі самых смелых і перспектыўных планаў, здароўя, дабрабыту, мірнага неба над галавой.
Ён уручыў Ганаровую грамату Дзятлаўскага райвыканкама прарабу Міхаілу Валяку, Падзячныя лісты старшыні Дзятлаўскага райвыканкама – тынкоўшчыкам Яніне Жук, Антону Піскуну, вадзіцелю аўтамабіля Расціславу Вашко.
Намеснік начальніка ўпраўлення спецыяльных работ у горадзе Дзятлаве ААТ “Будкомплекс” Аляксандр Кійко павіншаваў свой калектыў са значнымі поспехамі ў працы і надыходзячым святам:
– Хачу выказаць словы шчырай удзячнасці кожнаму з вас за тое, што нягледзячы на складаныя ўмовы, абставіны, вы засталіся вернымі сваёй справе, прадаўжаеце працаваць, прыносіць карысць сваім сем’ям і дзяржаве, даказваючы, што будаўнічая галіна раёна жывая і актыўная. Заключаны дагаворы, наперадзе – плённая праца. Жадаю моцнага здароўя вам, шчасця вашым сем’ям, мірнага неба, дабрабыту і ўдачы ва ўсіх справах.
Аляксандр Дзмітрыевіч уручыў Падзячныя лісты ўпраўлення тынкоўшчыкам Яўгену Мазуру, Сяргею Сербіну, Ліліі Аляксейчык, вадзіцелям аўтамабіля Уладзіміру Скрабуку, Дзмітрыю Рагойжу.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga