БРСМ аб’явіў 2019-ы Годам студэнцкіх атрадаў

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі аб’явіў 2019-ы — Годам студэнцкіх атрадаў. Такое рашэнне было прынята сёння на III Пленуме Цэнтральнага камітэта саюза моладзі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА другі сакратар ЦК ГА «БРСМ» Алег Дзікун.

«Студатрадаўскі рух — адзін з самых запатрабаваных у маладзёжным асяроддзі напрамкаў дзейнасці БРСМ, які вырашае галоўную задачу — прадастаўляе маладым людзям магчымасць практычнага актыўнага ўдзелу ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. У аснове выхавання грамадзяніна, патрыёта сваёй краіны — праца, а студэнцкія атрады з часоў свайго стварэння і сёння якраз з’яўляюцца школай фарміравання сапраўдных патрыётаў. І нам неабходна далей развіваць традыцыі руху і культуру студэнцкіх атрадаў. Сёння мы калегіяльна прынялі рашэнне аб’явіць 2019 год у арганізацыі Годам студэнцкіх атрадаў. Бо працуючы, мы ствараем фундамент для далейшага развіцця сваёй малой радзімы», — расказалі Алег Дзікун.

Паводле яго слоў, у год 55-годдзя руху ў арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў БРСМ зрабіў асноўныя акцэнты на няўхільнае выкананне дзеючага заканадаўства, на кантроль і маніторынг дзейнасці атрадаў і тэрытарыяльных штабоў, на павелічэнне колькасці выязных атрадаў як на тэрыторыі Беларусі, так і за межамі. У 2018 годзе саюз моладзі аказаў дапамогу ў працаўладкаванні больш як 26 тыс. чалавек: 24 тыс. працаўладкаваны ў складзе 1,8 тыс. студэнцкіх атрадаў і 2,1 тыс. — індывідуальна. «На будаўніцтве Беларускай атамнай электрастанцыі ў мінулым годзе працаваў зводны беларуска-расійскі студэнцкі атрад імя Героя-камсамольца Леаніда Лорчанкі, сфарміраваны з 17 беларускіх і 3 расійскіх лінейных студэнцкіх атрадаў. На абласных і Мінскай гарадской маладзёжных будоўлях адпрацавалі 10 студэнцкіх атрадаў. У Расію выехалі 17 атрадаў. Акрамя таго ўпершыню ў сучаснай гісторыі студэнцкія атрады выязджалі на работу ў Малдову», — падкрэсліў Алег Дзікун.

Ён дадаў, што ў мінулым годзе ў мэтах захавання пераемнасці ў руху распрацавана і зацверджана палажэнне аб знаку «Ганаровы знак беларускіх студэнцкіх атрадаў». Першыя 55 знакаў уручаны на Усебеларускім злёце студэнцкіх атрадаў «Маладосць. Праца. Рамантыка», праведзеным у абноўленым фармаце ў лютым у Мінску. «Акрамя таго, у 2018-м прайшлі традыцыйныя мерапрыемствы і праекты, а таксама стартаваў шэраг новых, сярод іх: урачыстае адкрыццё трэцяга працоўнага семестра, у тым ліку на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі, Усебеларускі дзень ударнай працы, фотаконкурс «У аб’ектыве студатрад», праект «Пабудавана з удзелам студатрада», акцыя «Іх імёнамі названы студэнцкія атрады», злёт беларуска-расійскіх студэнцкіх атрадаў «Моладзь будуе Саюз», — сказаў другі сакратар ЦК БРСМ.

Ён нагадаў, што 11 сакавіка ў Беларусі стартуе рэспубліканская акцыя «Выбіраем студатрад!». Яна накіравана на правядзенне дагаворнай кампаніі па арганізацыі работы студэнцкіх атрадаў і фарміраванне баз даных жадаючых працаўладкавацца ў свабодны ад вучобы час. Яе мерапрыемствы будуць праводзіцца штотыднёва з сакавіка па чэрвень у штабах працоўных спраў пярвічных арганізацый БРСМ устаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, а таксама з сакавіка па ліпень у тэрытарыяльных штабах студатрадаў.

 

БЕЛТА

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

12 минут ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

60 минут ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

18 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

19 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

21 час ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

21 час ago