Сёння Антону Канстанцінавічу Лагуну — больш за 80 гадоў. Амаль усе яны прайшлі ў вёсцы Студзераўшчына, дзе ён нарадзіўся, рос, вучыўся. Некалькі гадоў з гэтага звыклага і мірнага жыцця выкрэсліла Вялікая Айчынная вайна.

14 гадоў было Антону Канстанцінавічу, калі яго разам з іншымі вяскоўцамі фашысты забралі ў Германію  на прымусовыя работы.

Бондар

Жанчыны, узгадвае Антон Канстанцінавіч, працавалі на фабрыках, мужчыны — на будоўлі.

Вярнуўся на Радзіму Антон Канстанцінавіч у 1945 годзе.

Пасля армейскай службы, якую праходзіў у горадзе Бійску, пайшоў працаваць у калгас. Быў кавалём, трактарыстам, санітарам.

Майстэрства каваля Антон Канстанцінавіч пераняў у свайго бацькі. Навучыўся ў яго і бондарству. Кадушкі для зерня, даёнкі, невялікія кадкі для сала і мяса — усё гэта вырабляў Антон Канстанцінавіч для гаспадарчых патрэбаў.

Для кожнага посуду, расказвае майстар, патрэбна сваё дрэва. Так, напрыклад, кадушачкі для сала вырабляліся з дубу і асіны, для даёнак выкарыстоўвалася драўніна асіны і ясеня, для кадушак пад зерне — елка і сасна. Гэтая ж драўніна найлепш падыходзіць і для вырабу аконных рамаў.

Сёння інструмент для бондарства ляжыць на паліцы — гады не тыя, ды і  здароўе не дазваляе займацца любімай справай. Антон Канстанцінавіч жыве адзін. Цяпер даглядаць яго прыехала дачка з Украіны. А, увогуле, у Антона Канстанцінавіча чацвёра дзяцей, восем унукаў, восем праўнукаў і нават адна прапраўнучка.

А. ДУБРОЎСКАЯ

НА ФОТАЗДЫМКУ: жыхар Студзераўшчыны А. К. Лагун

Фота Н. АВЯРЧУК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прямая линия

Прямая линия

15 января, 2025
ГрадусПлюс. Гэта немагчыма есці
Працуюць тэлефоны гарачай лініі

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации