Трэці раз на Гродзеншчыне прайшоў творчы конкурс “Бізнес вачыма дзяцей”, удзельнікамі якога сталі дзеці ад 6 да 16 гадоў.
Свае смелыя праекты яны прадставілі ў выглядзе малюнкаў.
Сёлета ў конкурсе прынялі ўдзел 1500 работ (у тым ліку 17 – юных дзятлаўчан), з якіх журы выбрала 400 фіналістаў. Спецыяльным прызам былі адзначаны Аліна Аляксеева (сярэдняя школа № 1 горада Дзятлава) і Дзіяна Луня (Новаяльнянская сярэдняя школа); аўтары астатніх работ былі адзначаны памятнымі падарункамі – кубкамі або флікерамі ўдзельніка.
Намеснік старшыні райвыканкама Вольга Жэлезоўская наведала навучальныя ўстановы, каб падзякаваць школьнікам за актыўны ўдзел і ўзнагародзіць тых, хто найлепш рэалізаваў сябе ў творчасці.
– Мэта конкурсу – папулярызацыя фінансавай граматнасці і прадпрымальніцкай дзейнасці ў дзяцей і падлеткаў. Школьнікі з вялікай цікавасцю ўключаюцца ў праект і не перастаюць здзіўляць дарослых сваімі арыгінальнымі ідэямі, нетрывіяльным поглядам на дзелавое жыццё раёна з дапамогай алоўкаў і фарбаў, – адзначыла Вольга Антонаўна. – У сваіх работах дзеці малявалі бацькоў-бізнесменаў, паказвалі, з чаго будзе пачынацца іх уласная справа, якім яны бачаць родны горад з мноствам паслугаў для яго жыхароў.
Наталля АВЯРЧУК
Фота прадастаўлены Вольгай ЖЭЛЕЗОЎСКАЙ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У чат-бот газеты “Перамога” паступіла паведамленне наступнага зместу: “Хацелася б атрымаць адказ на такое пытанне.…
У рамках Тыдня дадатковай адукацыі ў Дзятлаўскім раёне ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшоў…
Пытанне: ці любому можна запускаць беспілотныя лятальныя апараты? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Барук: –…
Сёлета 15 гадоў з дня ўтварэння адзначае Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Гэта маладое ведамства, але…
17 сентября 2026 года нотариус нотариальной конторы Дятловского района бесплатно проконсультирует граждан всех категорий по…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga