Бібліятэка прапануе. Паштовы дыліжанс

Любіце цікавыя часопісы? Запрашаем вас у Дзятлаўскую раённую бібліятэку, дзе зможаце даведацца пра самыя свежыя навіны і прачытаць найбольш пазнавальныя артыкулы патрэбнага кірунку і тэматыкі. Прапануем выданні:

“Гаспадар” – часопіс, які з’яўляецца дапаможнікам для ўсіх садаводаў, агароднікаў, тых, хто клапоціцца пра свае ўчасткі і дачы;

“Добры сусед” – для гаспадара дома і захавальніцы ачага, дасць парады на ўсе выпадкі жыцця, падзеліцца цікавымі ідэямі;

“Ксюша. Для тых, хто вяжа” – гэта сучасныя мадэлі для вязання на спіцах і кручком для ўсіх узростаў, прафесіяналаў і пачаткоўцаў;

“Ксюша. Для аматараў рукадзелля” – часопіс для тых, хто мае пэўныя навыкі ў рукадзеллі. Публікуюцца мадэлі рознай ступені складанасці ў традыцыйных і новых тэхніках: вышыўка, вязанне, пляценне, лепка і іншыя;

“Кудесница” – раскрые сакрэты прыгажосці, гармоніі сямейных адносін, моды і стылю;

“Народны доктар” – падкажа народныя і традыцыйныя метады лячэння і прафілактыкі розных захворванняў, пазнаёміць з духоўнай старонкай;

“Наша кухня” – кулінарнае выданне для тых, хто любіць здзіўляць родных смачнай і карыснай ежай;

“Аднак жыццё” – гісторыі пра рэальных людзей, добрыя парады, цікавыя факты і навуковыя артыкулы;

“Падзяліся парадай” – карысныя парады на ўсе выпадкі жыцця;

“Сваты” – кулінарныя рэцэпты, падказкі гаспадару і гаспадыні, кансультацыі медыкаў, юрыстаў, псіхолагаў, парады па здароўі, цікавыя гісторыі з жыцця, анекдоты;

“Сваты на пенсіі” – падкажа, як правільна і эфектыўна змагацца са звычайнымі для сталага ўзросту захворваннямі, пракансультуе па юрыдычных пытаннях, змяшчае рэцэпты арыгінальных і недарагіх загатовак ад чытачоў, навучыць, як атрымаць вялікі ўраджай;

“Тваё здароўе” – унікальны зборнік медычных парадаў, кансультацыі спецыялістаў па розных захворваннях і вопыт чытачоў.

“1000 парадаў” – падказкі на ўсе выпадкі жыцця, а яшчэ мноства хітрасцяў і карысных дробязяў, якія палегчаць паўсядзённыя клопаты;

“Такія справы” – гісторыі любоўныя і містычныя, кар’ерныя і жыццёвыя, пра дачу, дом, здароўе і ўсё, што хвалюе большасць людзей;

“Дамашні” – часопіс для тых, хто хоча зрабіць сваё жыццё больш камфортным і ўтульным, хто глядзіць на свет з аптымізмам і знаходзіць зачараванне ў кожным пражытым дні;

“Я на пенсіі” – аб незвычайных гісторыях звычайных людзей, апавяданні пра лёсы зорак кіно і эстрады, гістарычных асобах, дачныя парады, майстар-класы па ўладкаванні дома, участка, рукадзеллі. 

Алена ВЯЛІЧКА,

бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі     

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga                 

administrator

Recent Posts

Люди – в приоритете

Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…

9 часов ago

Нового помощника Президента — инспектора по Гродненской области представили в Гродненском облисполкоме

Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…

10 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Знаходзіць радасць у стасунках з блізкімі

Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…

10 часов ago

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

13 часов ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

13 часов ago

Александр Лукашенко проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания

Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…

13 часов ago