Пытанне да натарыуса: як правільна аформіць шлюбны дагавор з мужам, калі я ў выпадку разводу не прэтэндую на сумесна нажытыя ў шлюбе кватэру, машыну і гараж? Які памер аплаты? Якія дакументы прынесці да натарыуса пры пасведчанні такога дагавора? Ці патрэбна папярэдне запісвацца на прыём?
Адказвае загадчыца натарыяльнай канторы Дзятлаўскага раёна Жанна Сёмуха:
– У шлюбным дагаворы бакі могуць устанавіць, што кватэра, машына і гараж, якія набыты ў час шлюбу і з’яўляюцца агульнай сумеснай уласнасцю, пасля скасавання шлюбу пераходзяць у асабістую ўласнасць былога мужа. Для пасведчання дагавора неабходна прадаставіць натарыусу: дакументы, якія пацвярджаюць асобы бакоў; дакумент, які пацвярджае факт рэгістрацыі заключэння шлюбу; прававызначальныя дакументы на кватэру, гараж; пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродка; выпіскі з рэгістрацыйнай кнігі тэрытарыяльнай арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры аб правах на кватэру і гараж.
З 1 студзеня 2014 года за ажыццяўленне натарыяльных дзеянняў уплачваецца натарыяльны тарыф. Памер натарыяльнага тарыфу за складанне, выраб і пасведчанне шлюбнага дагавора складае 203 рублі 35 капеек (49 рублёў за складанне і выраб праекта дагавора; 147 рублёў – за пасведчанне дагавора; 7 рублёў 35 капеек – за тэхнічнае афармленне трох дакументаў). Натарыяльныя тарыфы за ажыццяўленне натарыяльных дзеянняў і аказанне паслугаў прававога і тэхнічнага характару натарыусамі зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 27 снежня 2013 года №1145. Папярэдні запіс на прыём да натарыуса неабходны толькі для вашай зручнасці
Ірына СТЫРНІК
Стоит почитать:
Аб выплаце абавязковых страхавых узносаў (індывідуальныя прадпрымальнікі, натарыусы і адвакаты)
Хто мае права на дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу
Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…