Беларускія дэпутаты на пасяджэнні 23 лістапада маюць намер разгледзець восем пытанняў, у тым ліку папраўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, а таксама папраўкі ў закон аб міжнародных дагаворах (першае чытанне). Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
У першым чытанні плануецца таксама разгледзець унясенне дапаўненняў і змяненняў у закон “Аб назвах геаграфічных аб’ектаў”.
У другім чытанні будуць прадстаўлены папраўкі ў закон “Аб Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”.
Пералікам пытанняў прадугледжана ратыфікацыя міжнародных дагавораў. У іх ліку – пратакол аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у міжурадавае пагадненне Беларусі і ААЭ аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных пашпартоў ад 25 красавіка 2013 года; пратакол аб унясенні змяненняў у пагадненне з урадам Расіі аб парадку фарміравання цэн (тарыфаў) пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь і яго транспарціроўцы па газаправодах, размешчаных на тэрыторыі краіны, ад 25 лістапада 2011 года; пратакол аб унясенні змяненняў у пагадненне з урадам Расіі аб умовах куплі-продажу акцый і далейшай дзейнасці ААТ “Белтрансгаз” ад 25 лістапада 2011 года і інш.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации