Рэспубліканская арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” запрашае ўдзельніц арганізацыі, нераўнадушных людзей далучыцца да дабрачыннай акцыі “Марафон падтрымкі” і фінансава дапамагчы беларускім медыкам.

З мэтай рэалізацыі акцыі адкрыты дабрачынны рахунак:

ОБЩЕСТВЕННОЕ ОБЪЕДИНЕНИЕ “БЕЛОРУССКИЙ СОЮЗ ЖЕНЩИН”

УНП 100094859

BY06AKBB31350000001100000000

в ОАО «АСБ БЕЛАРУСБАНК»,

BIK AKBBBY2X

Пералічаныя вамі грошы будуць выкарыстаны для аказання дабрачыннай дапамогі дактарам і малодшаму медыцынскаму персаналу ўстановаў аховы здароўя рознага тыпу, якія знаходзяцца ў рэжыме кругласутачнага знаходжання на працоўных месцах; пацыентам бальніц сястрынскага догляду; медыцынскаму персаналу інтэрнацкіх установаў.

Фінансаванне будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

На ўказаны рахунак могуць пералічваць грашовыя сродкі юрыдычныя асобы, фізічныя асобы таксама могуць унесці грошы на падтрымку медыцынскіх работнікаў у аддзяленнях банкаў і РУП “Белпошта”.

У бліжэйшы час дабрачынны рахунак для пералічэння грошай фізічнымі асобамі на падтрымку медыцынскіх работнікаў будзе падключаны да сістэмы ЕРИП.

Алена ЖАДЗЕЙКА,
старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

Похожие публикации