Беларусь запрасіла замежных наглядальнікаў на вучэнне па рэагаванні на радыяцыйныя аварыі

Беларусь запрасіла замежных наглядальнікаў на камандна-штабное вучэнне па рэагаванні на радыяцыйныя аварыі, якое пройдзе 18-19 кастрычніка. Аб гэтым паведаміў 11 кастрычніка журналістам намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Худалееў.

Запрошаны наглядальнікі з краін-суседзяў і дзяржаў АДКБ, а таксама дыпламаты акрэдытаваных у Беларусі пасольстваў. «Мы адкрыты да канструктыўнага дыялогу», — адзначыў намеснік міністра.

На вучэнні будуць задзейнічаны сілы і сродкі МНС, іншых зацікаўленых дзяржорганаў — усяго 274 чалавекі асабовага складу і 52 адзінкі тэхнікі. Асноўная групоўка будзе ад выратавальнага ведамства: 221 чалавек, 42 адзінкі тэхнікі і 4 паветраныя судны. Актыўны ўдзел у вучэнні прымаюць Мінабароны, МУС, Мінэнерга і Міністэрства аховы здароўя. Аляксандр Худалееў расказаў аб задачах, якія будуць вырашаць удзельнікі. Паводле легенды, ім трэба будзе патушыць пажары ў трансфарматарнай падстанцыі ва ўмовах магчымага заражэння мясцовасці, у тэхналагічных ёмістасцях для захоўвання светлых нафтапрадуктаў і небяспечных хімічных рэчываў. Будуць таксама ліквідаваны наступствы ўмоўнай радыяцыйнай надзвычайнай сітуацыі на чыгунцы, лясныя пажары на заражаных тэрыторыях. Акрамя таго, будзе праверана сістэма папярэджання ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны пры правядзенні першачарговых аварыйна-выратавальных работ.

Па выніках вучэння будзе скарэкціраваны і дапрацаваны знешні аварыйны план Беларускай атамнай электрастанцыі.

Як паведамлялася, практычныя мерапрыемствы камандна-штабнога вучэння па рэагаванні на радыяцыйныя аварыі пройдуць у розных раёнах Беларусі і на двух пагранпераходах. Актыўная фаза вучэння адбудзецца 19 кастрычніка ў Гродзенскай вобласці ў Астравецкім раёне.

Пытанні бяспекі з’яўляюцца для Беларусі галоўным прыярытэтам пры рэалізацыі першай у краіне ядзерна-энергетычнай праграмы. У адпаведнасці з міжнароднымі рэкамендацыямі дзяржавы, якія ўводзяць у эксплуатацыю буйныя аб’екты ядзернай энергетыкі, павінны правесці серыю вучэнняў па рэагаванні на магчымыя інцыдэнты. Мэта такіх вучэнняў — праверка гатоўнасці сістэмы аператыўнага рэагавання, якая важная ў тым ліку ў працэсе распрацоўкі аварыйных планаў дзеянняў за межамі прамысловай пляцоўкі АЭС. Праводзячы вучэнне, Беларусь дзейнічае ў строгай адпаведнасці з рэкамендацыямі Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі і зыходзіць з безумоўнай прыярытэтнасці пытанняў забеспячэння бяспекі пры рэалізацыі нацыянальнай ядзернай энергетычнай праграмы.

БелТА

administrator

Recent Posts

Актуальны каментарый. Аляксандр і Марына Русаўскія: “Ганарымся, што жывём у Беларусі”

Урачысты прыём ад імя старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя Караева для лепшых сем’яў Прынёмання прайшоў 20…

10 часов ago

Дзеці не павінны гуляць на чыгунцы

Дзятлаўшчына далучылася да рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Дзеці і бяспека”, якая праводзіцца з 19 па 30…

11 часов ago

Людміла Кеда наведала Дзятлаўшчыну з рабочым візітам

20 кастрычніка ў час рабочага візіту на Дзятлаўшчыну прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію ў…

11 часов ago

“Цяпло бацькоўскай душы”

Сустрэча пад такой назвай прайшла ў сацыяльна-педагагічным цэнтры горада Дзятлава ў рамках Тыдня бацькоўскай любові.…

12 часов ago

Александр Лукашенко ставит задачу во что бы то ни стало преодолеть планку в $1 млрд в торговле с Брянской областью

Президент Беларуси Александр Лукашенко ставит задачу нарастить объемы взаимной торговли с Брянской областью. Об этом…

14 часов ago

Внимание, водители! Пешеходный переход!

Анализ аварийности на территории Гродненской области свидетельствуют о том, что одними из причин совершения ДТП…

15 часов ago