Беларусь памятае: віншаванні для Фёдара Шалеснага (+відэа)

У рамках рэспубліканскага праекта “Беларусь памятае. Салдаты Перамогі” віншаванні прымалі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Дзятлаўскага раёна.

Са стылізаванай франтавой пасылкай, кветкамі, падарункамі і найлепшымі пажаданнямі да жыхара вёскі Лозкі ветэрана Фёдара Шалеснага завіталі кіраўнік спраў Казлоўшчынскага сельвыканкама Алена Ільюхіна, старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, прадстаўнікі працоўных калектываў ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”, КСУП “Слава працы”, артысты Казлоўшчынскага дома культуры, навучэнцы і педагогі Казлоўшчынскай сярэдняй школы.

Школьнікі і артысты падрыхтавалі для ветэрана невялікую канцэртную праграму, у якую ўвайшлі пранікнёныя вершы пра Дзень Перамогі і подзвігі франтавікоў, песні і танцавальны нумар.

Сярод хітоў ваенных гадоў Фёдару Васільевічу праспявалі яго любімую “Кацюшу” і песню, якая даўно лічыцца неад’емным сімвалам 9 Мая – “Дзень Перамогі”.

Уручаючы падарункі і кветкі, госці жадалі Фёдару Шалеснаму моцнага здароўя і бадзёрасці духу, а таксама – догіх гадоў жыцця пад мірным небам Беларусі, за якое ў свой час змагаўся ветэран. Франтавая пасылка, “салодкі” букет ад работнікаў культуры, які яны зрабілі ўласнымі рукамі ў рамках акцыі “Букет пераможцу”, і малюнкі ад школьнікаў сталі для Фёдара Васільевіча яшчэ адным прыемным сюрпрызам.

Ірына СТЫРНІК   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

 

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

11 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

11 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

14 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

14 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

14 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

14 часов ago