Categories: Улада

Беларусь і Бельгія маюць намер пашыраць супрацоўніцтва

Аб гэтым ішла размова на сустрэчы ў Бруселі намесніка міністра замежных спраў Алега Краўчанкі з віцэ-прэм’ерам — міністрам замежных спраў Дзідзье Рэйндэрсам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі. У час сустрэчы 26 верасня «субяседнікі пацвердзілі намеры на далейшую актывізацыю развіцця двухбаковага супрацоўніцтва і яго пашырэнне, а таксама абмеркавалі актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня», адзначылі ў прэс-службе. У той жа дзень Алег Краўчанка прыняў удзел у рабоце канферэнцыі, прысвечанай 25-годдзю з дня ўстанаўлення Бельгіяй дыпламатычных адносін з шэрагам дзяржаў, у тым ліку з Беларуссю. У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі дэлегацыі з Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Малдовы, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Туркменістана, Украіны, Узбекістана. На канферэнцыі намеснік кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства выступіў з дакладам аб гісторыі ўстанаўлення і развіцця двухбаковых адносін Беларусі і Бельгіі, а таксама правёў шэраг сустрэч. 27 верасня Алег Краўчанка прыняў удзел у палітычных кансультацыях паміж МЗС Беларусі і Федэральнай дзяржаўнай службай замежных спраў Бельгіі. Бельгійскую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў генеральны дырэктар (намеснік міністра) двухбаковага палітычнага дэпартамента Анік Ван Калстэр. «Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў беларуска-бельгійскіх адносін, уключаючы супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і іншых сферах. Разгледжана ўзаемадзеянне ў рамках міжнародных і рэгіянальных арганізацый. Адбыўся зацікаўлены абмен думкамі па тэматыцы адносін Беларусі з Еўрапейскім саюзам і НАТА, а таксама па актуальных пытаннях рэгіянальнай бяспекі», — расказалі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства. У ходзе знаходжання ў Бруселі намеснік міністра таксама правёў сустрэчы з кіраўніцтвам Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, Еўрапейскай камісіі, дэпутатамі Еўрапейскага парламента. Адбылося канструктыўнае абмеркаванне стану і перспектыў далейшага развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам, у тым ліку ў ініцыятыве «Усходняе партнёрства».
БелТА
administrator

Recent Posts

Тэрыторыя бяспекі. Яны выбралі пажарную службу

Сіла ратаўнікоў – у традыцыях і пераемнасці пакаленняў. Пакуль людзі маюць патрэбу ў дапамозе, на…

53 минуты ago

25 ліпеня – Дзень пажарнай службы

Паважаныя работнікі органаў і падраздзяленняў МНС, ветэраны пажарнай службы! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным…

2 часа ago

Дзень пажарнай службы – у Дзятлаўскім РАНС

Ратаўнікі Дзятлаўшчыны прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню пажарнай службы. Гасцямі святочнага канцэрта сталі…

14 часов ago

Як аформіць імігранта на работу?

У Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце прайшоў семінар па тэме “Аб парадку прыцягнення замежнай рабочай сілы…

15 часов ago

Прынялі ўдзел у акцыі “Павер у сябе!”

У рамках акцыі “Павер у сябе!” у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна адбылася прафарыентацыйная…

15 часов ago

«Чтобы не утонули в волоките». Лукашенко собрал совещание по реализации ключевых инвестпроектов за рубежом

Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание о путях ускорения работы по ключевым инвестиционным проектам с…

17 часов ago