Мінула 77 гадоў, як адгрымела Вялікая Айчынная вайна, але памяць аб ёй не выкрасліць з сэрцаў тых, хто выжыў, дажыў да нашых дзён.

11 красавіка, у Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, на Дзятлаўшчыне адбылося ўжо традыцыйнае для нашага раёна мерапрыемства – марафон памяці “У сэрцы маім незагойная рана вайны” ў рамках рэспубліканскай акцыі “Нельга забыць, нельга зразумець”.

У рамках яго артысты сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва і сектара па рабоце з моладдзю раённага цэнтра культуры і народнай творчасці разам са старшынёй раённага савета ветэранаў Міхаілам Губарам і першым сакратаром раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярынай Хілімончык накіраваліся да былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, якія жывуць на Дзятлаўшчыне.

У гэты дзень госці з прыемнымі сюрпрызамі завіталі да Веры Калпінскай, Яўгеніі Капціловіч, Валянціны Башко, Галіны Сліжэўскай, Раісы Венславоўскай, каб падзякаваць за стойкасць характару і мір, які яны захавалі для нашага пакалення, пажадаць бадзёрасці духу, моцнага здароўя, светлых сонечных дзён і каб не балелі незагойныя раны вайны.

Ад раённага савета ветэранаў кожная з жанчын атрымала памятны падарунак – кубак з выявай вядомых мясцін нашага горада, ад моладзевай арганізацыі – салодкі пачастунак, а лепшымі “лекамі” для душы сталі папулярныя песні ад дзятлаўскіх артыстаў – легендарная “Кацюша” і беларуская “Мы вам жадаем!”. Яны падарылі нашым зямлячкам прыемныя хвіліны, абудзілі ў іх памяці ўспаміны а слязамі на вачах, але гэта былі і слёзы радасці ад сустрэчы і ад таго, што пра іх не забываюць.

Сваім гасцям жанчыны пажадалі міру і дабрабыту, ніколі не зведаць жахаў вайны і голаду, не адчуць таго, што давялося перажыць ваеннаму пакаленню.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации