У Дзятлаве прайшлі спаборніцтвы па шашках і шахматах сярод навучэнцаў пачатковых класаў.
На пачатку лістапада на базе сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава прайшло першынство раёна па шашках і шахматах сярод навучэнцаў пачатковых класаў раённых установаў адукацыі.
У асабіста-камандным першынстве па шашках перамогу атрымала каманда Жукоўшчынскага дз/с-БШ, на другім месцы – каманда Дварэцкай сярэдняй школы, трэцімі сталі навучэнцы Казлоўшчынскай сярэдняй школы.
У асабістым заліку пераможцамі спаборніцтваў па шашках сталі Мікіта Акраец (Жукоўшчынскі дз/с-БШ), Кірыл Жых (Дварэцкая СШ), Соф’я Ляпешка (Дварэцкая СШ), Мілена Заваротная (Круцілавіцкая дз/с-СШ).
Прызёрамі другой ступені першынства раёна па шашках прызнаны Андрэй Жыбко (гімназія № 1 горада Дзятлава), Яраслаў Юранаў (Казлоўшчынская СШ), Максім Багдзель (СШ № 1 горада Дзятлава), Ульяна Варган (Жукоўшчынскі дз/с-БШ).
Прызёрамі трэцяй ступені спаборніцтваў па шашках сталі Сяргей Лішык (СШ № 1 горада Дзятлава), Радзіслаў Заваротны (Круцілавіцкі дз/с-СШ), Мілена Падліпская (Круцілавіцкі дз/с-СШ), Анастасія Кавальчук (Казлоўшчынская СШ).
Перамогу ў камандным першынстве па шахматах атрымала каманда Гезгалаўскай сярэдняй школы, другое і трэцяе месцы – у каманды сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава, чацвёртай стала каманда шахматыстаў Круцілавіцкага дз/с-СШ, пятае месца – у каманды Казлоўшчынскай СШ.
У спаборніцтвах па шахматах адметную гульню паказалі Артур Богінь, Яраслаў Савіцкі, Дар’я Хаванская (Гезгалаўская СШ), Аляксандр Сёмуха (Круцілавіцкі дз/с-СШ), Дар’я Бурдун (СШ № 1 горада Дзятлава).
Усе пераможцы і прызёры першынства раёна па шашках і шахматах былі ўзнагароджаны граматамі і дыпломамі Дзятлаўскага фізкультурна-спартыўнага клуба.
Аляксандр БЕЛАВУС,
галоўны суддзя спаборніцтваў
Фота прадастаўлена Дзятлаўскім фізкультурна-спартыўным клубам
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…