Грамата ад міністра абароны
19 лютага напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл адбылася цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і ўдзельнікаў штогадовага творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, патрыятычнага выхавання насельніцтва. Сярод іх – дзятлаўская раённая газета “Перамога”. Грамату ў намінацыі “Асвятленне пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных
Факты. Падзеі. Навіны.
ПЕНСІЙНЫЯ ПАГАДНЕННІ З ЭСТОНІЯЙ, МАЛДОВАЙ, ЧЭХІЯЙ І ПОЛЬШЧАЙ Праводзіцца работа па заключэнні міжнародных пагадненняў, заснаваных на прынцыпе прапарцыянальнасці (калі кожная дзяржава плаціць пенсію за стаж на сваёй тэрыторыі), з Эстоніяй, Малдовай, Чэхіяй і Польшчай. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Валерый Кавалькоў. У Беларусі рэалізуецца сем
Па Беларусі
УЗБРОЕНЫЯ СІЛЫ БЕЛАРУСІ ЗАЎСЁДЫ ГАТОВЫ АДЭКВАТНА АДКАЗАЦЬ НА ЛЮБЫЯ ВЫКЛІКІ І ПАГРОЗЫ Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ветэранам і ваеннаслужачым беларускай арміі з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Кіраўнік дзяржавы лічыць, што гэта ўсенароднае свята з’яўляецца сімвалам глыбокай павагі да ўсіх пакаленняў абаронцаў
Вольга Бародзіч: Пабольш бы шлюбаў, пабольш бы немаўлятак!
Святы Валянцін, паводле паданняў, таемна злучаў рукі і сэрцы закаханых. А Вользе Бародзіч даводзіцца рабіць гэта афіцыйна і ва ўрачыстай абстаноўцы. Як часта звярталіся маладажоны ў ЗАГС летась, ці багата жадаючых з’яднацца вузамі Гіменэя цяпер? – з такімі і іншымі пытаннямі карэспандэнтка газеты звярнулася да начальніка аддзела ЗАГС Дзятлаўскага райвыканкама
Добры дзень, мы вашы вучні, або Хронікі адной школы
Лёс гэтай школы цікавы і няпросты: адзін будынак і дзве навучальныя ўстановы. Сярэдняя школа №2 горада Дзятлава, так званая “беларуская школа”, сёлета святкуе свой паўвекавы юбілей, а гімназія №1 толькі летась перасягнула дзесяцігадовы рубеж. Але першая субота лютага штогод сцірае ўсе межы, збіраючы ў адной зале ўсіх, хто калісьці насіў
Заняткі адбыліся ў Дварцы
Інструктарска-метадычныя заняткі былі праведзены на базе Дварэцкага сельскага выканаўчага камітэта са старшынямі сельскіх, пасялковых выканаўчых камітэтаў і службовымі асобамі, якія адказваюць за вядзенне воінскага ўліку ў сельскіх саветах. Такія заняткі праводзяцца штогод на базе розных сельсаветаў з навучальнай мэтай. Кіраўніцтва ваеннага камісарыята імкнецца падрыхтаваць грамадзян, якія ў ваенны перыяд будуць
Выяўлены парушэнні
Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці праведзена праверка ўстановы аховы здароўя “Навагрудская цэнтральная раённая бальніца”, у ходзе якой устаноўлены шэраг парушэнняў і недапрацовак. Асаблівай увагі заслугоўваюць факты неэфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў. Так, мела месца аказанне платных медыцынскіх паслугаў працаўнікамі, якія ўтрымліваюцца за кошт сродкаў бюджэту і выконваюць платныя медыцынскія паслугі ў
III адкрыты чэмпіянат Дзятлава
Ілья Гранкоўскі і Арцём Урбановіч – пераможцы рэспубліканскага турніру па кіакушынкай каратэ ў Дзятлаве. Яшчэ 10 нашых спартсменаў – прызёры. Трэці адкрыты чэмпіянат Дзятлава па барацьбе кіакушынкай каратэ 7 лютага сабраў вялікую колькасць удзельнікаў – 165 чалавек (для параўнання: у адкрытым чэмпіянаце Беларусі па кіакушынкай каратэ 2014 года ў Гродне
Правілы бяспекі разам з фількам і лількай
Цікава і захапляльна ў Дзятлаве прайшоў трэці этап рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Бяспека ў кожны дом». Яго ўдзельнікамі сталі вучні пачатковых класаў СШ №1 і СШ №3 горада Дзятлава. У раённым Доме культуры яны паглядзелі выставу пажарнай тэхнікі, сустрэліся з карэспандэнтам часопіса «Юны ратаўнік» па Гродзенскай вобласці Наталляй Астроўскай, паўтарылі азбуку
Злачынства ёсць — будзе і пакаранне
Праблема наркаспажывання сярод моладзі вельмі абвастрылася ў вобласці. І, нават нягледзячы на тое, што ўпаўнаважанымі органамі праводзяцца прафілактычныя меры, моладзь ва ўзросце да 18 гадоў становіцца ахвярай наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. Колькасць учыненых непаўналетнімі такіх правапарушэнняў няўхільна расце і складае амаль чацвёртую частку ад агульнай колькасці зарэгістраваных злачынстваў –