“Аўгустоўскі канал” запрасіў на свята
15 гадоў таму пачаў праводзіцца фестываль народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”. Сёлета свята адбылося 22 жніўня. Месцам правядзення стаў шлюз “Дамброўка”. Па традыцыі, у час свята працавалі Горад майстроў, гандлёвыя кропкі, ладзілі выступленне самадзейныя калектывы. Яркім відовішчам свята сталі спаборніцтвы па балотным футболе, а таксама заплыў “На
Д. Мазоль: “Работы ў дарожнікаў заўжды шмат”
Далучэнне слонімскага вытворчага ўчастка і прызначэнне новага кіраўніка – толькі некаторыя сёлетнія перамены ў жыцці Дзятлаўскага ДРБУ-119. Да гэтага дадалася падрыхтоўка да зімовага сезону і абласных “Дажынак-2015”. Чым займаецца арганізацыя і якія мае планы, карэспандэнтка спыталася ў яе кіраўніка Дзмітрыя Мазаля. — Дзмітрый Мікалаевіч, што сёння ўяўляе дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне
Сямейная каштоўнасць — скарбонка ўспамінаў
У снежні 2013 года ў адной з залаў Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея школьнікі раёна сабраліся, каб рэалізаваць другі этап праекту “Музей у чамадане” — “Чамадан сямейных традыцый і каштоўнасцяў”. Свае справаздачныя работы дзеці прадстаўлялі асабліва эмацыянальна, бо кожны чамадан нагадваў хлопчыкам і дзяўчынкам пра родных, любых сэрцу людзей, дзядуляў, бабуляў, прабабуляў.
Запрашаем на Свіслацкі кірмаш!
29 жніўня 2015 года ў 13.00 У ПРАГРАМЕ СВЯТА: I. Галоўная пляцоўка: – урачыстае тэатралізаванае адкрыццё “На бале ў Тышкевіча”; – канцэрт творчых калектываў Брэсцкай і Гродзенскай абласцей; – конкурс “Каралева кірмашу-2015”; – інтэрактыўнае шоу “Вечар магіі”; – канцэрт творчых калектываў Літвы і Латвіі; – канцэрт зорак беларускай эстрады сумесна
Марафон ведаў гісторыі вайны
1 верасня на ўрачыстых лінейках ва ўсіх школах Гродзеншчыны стартуе марафон ведаў гісторыі вайны. Ён пройдзе на працягу вучэбнага года пад дэвізам “Хвіліны памяці лічачы, родны мой край я вывучаю і кнігі пра вайну чытаю”. У межах марафона прынята рашэнне шосты школьны дзень прысвяціць экскурсіям па родным краі, “жывому” чытанню
Кабякоў: Невырашальных праблем у эканоміцы Беларусі няма
Невырашальных праблем у эканоміцы Беларусі няма. Аб гэтым заявіў сёння журналістам прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў па выніках рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА. “На ўсіх прадпрыемствах у людзей нармальны, рабочы настрой. Усюды ёсць разуменне, што трэба рабіць, упадніцкіх настрояў ні ў каго няма. Трэба працаваць, і ёсць усе
Мінадукацыі ўстанавіла цэны за карыстанне падручнікамі для школьнікаў і дашкольнікаў
Міністэрства адукацыі Беларусі ўстанавіла цэны за карыстанне падручнікамі для школьнікаў і дашкольнікаў у 2015/2016 навучальным годзе, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар міністэрства Юлія Ваніна. Кошт вучэбных дапаможнікаў для бацькоў дашкольнікаў вар’іруецца ад 5 000 да 5 900 у залежнасці ад праграмы, якую засвойваюць дзеці. За вучэбны дапаможнік Л.С.Хадановіч “Падарожжа ў свет
Тэрытарыяльныя камісіі завяршылі прыём подпісаў ад ініцыятыўных груп
Тэрытарыяльныя камісіі завяршылі прыём подпісаў ад ініцыятыўных груп, паведамляе БЕЛТА. У Беларусі тэхналогія праверкі сапраўднасці здадзеных у падтрымку вылучэння патэнцыяльных кандыдатаў аўтографаў адпрацавана з гадамі. “Усе подпісы паступаюць у раённыя камісіі, пры гэтым іх прыёмка адзначаецца ў журнале, дзе распісваецца член камісіі, які іх прымае. Здаваць подпісы павінен каардынатар па
ЦВК размясціў інфармацыю аб атрыманых і зрасходаваных сродках з фондаў патэнцыяльных кандыдатаў у прэзідэнты
Цэнтрвыбаркам Беларусі абнавіў звесткі аб агульнай суме сродкаў, якія паступілі ў выбарчыя фонды патэнцыяльных кандыдатаў у прэзідэнты. Размешчана таксама інфармацыя аб знятых з рахункаў і зрасходаваных грошах, паведамляе БЕЛТА. Так, па стане на 19 жніўня, на рахунак Сяргея Калякіна паступіла амаль Br12,1 млн, з якіх зрасходавана больш як Br7,1 млн.
Доўгатэрміновыя наглядальнікі ад АБСЕ пачнуць маніторынг прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 26 жніўня
Доўгатэрміновыя наглядальнікі ад АБСЕ пачнуць маніторынг прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 26 жніўня, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Пры гэтым яна не ўдакладніла колькасць наглядальнікаў, якія прыбудуць у Мінск на наступным тыдні, паколькі цяпер ад гэтай арганізацыі паступаюць анкеты, і акрэдытацыйныя пасведчанні яшчэ не выдадзены. Як паведамлялася, у Беларусі