Пройдзе “Прамая лінія”
24 сакавіка 2017 года на базе ДУ “Дзятлаўскі райЦГЭ” з удзелам доктара-эпідэміёлага М. М. Дзядовіча пройдзе “Прамая лінія” па тэме “Як абараніць сябе і сваю сям’ю ад туберкулёзу?” Тэлефануйце на нумар 2-65-13.
Аб кантролі за сітуацыяй у жывёлагадоўлі
Нягледзячы на значнае павелічэнне колькасці нарыхтаваных сельскагаспадарчымі арганізацыямі вобласці травяністых кармоў у 2016 годзе (па стане на 1.02.2017 г. у вобласці мелася ў наяўнасці сенажу 140% да аналагічнай даты мінулага года, зернесенажу — 122% і сіласу – 138%), з пачатку зімовага стойлавага перыяду вытворчасць малака захоўваецца практычна на ўзроўні мінулага
“Прамая лінія”
23 сакавіка 2017 года з 9 да 12 гадзін ЦБУ №407 ААТ “ААБ “Беларусбанк” у г. Дзятлаве правядзе “Прамую лінію” па пытаннях рознічных банкаўскіх прадуктаў і паслугаў. На вашы пытанні адкажа намеснік дырэктара, начальнік аддзела розничнага бизнэсу Святлана Іванаўна Кончык, а таксама спецыялісты аддзела рознічнага бізнэсу па тэлефоне 2-41-41.
Хуліганства. Дробнае ці не?
Заканадаўца вызначае дробнае хуліганства, як нецэнзурную лаянку, але менавіта ў грамадскіх месцах, абразлівыя прыставанні да грамадзян, іншыя падобныя дзеянні, якія парушаюць парадак і спакой людзей. Пад абразлівымі прыставаннямі маюцца на ўвазе: навязванне публічнай размовы, якая прыніжае чалавечую годнасць; заўвагі і выказванні непрыстойнага зместу; надакучлівае торганне ці трыманне за вопратку, руку;
Дыялог думак Пра Дэкрэт №3
Галіна Эдвардаўна Касцюк, загадчыца аддзялення Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна: — З Дэкрэтам №3 згодна і падтрымліваю: тыя, хто не працуе, павінны плаціць збор, бо яны карыстаюцца сацыяльнымі льготамі, як і працоўныя грамадзяне. Пытанне толькі ў тым, як правільна і справядліва выкарыстоўваць гэты нарматыўны дакумент. Напрыклад, што тычыцца хатніх
Слонімская МРІ інфармуе. Сезон палявання на птушак
Паляванне на пералётнага гусака пачалося з 11 сакавіка і прадоўжыцца да 14 мая, у светлы час сутак, акрамя перыяду з 11 да 18 гадзін. Дазваляецца ружэйнае паляванне з засады толькі са скрадка на пралётных гусей (гусь белалобы, гусь гуменнік, гусь шэры, канадская казарка). Пры правядзенні палявання дазволена выкарыстоўваць гладкаствольную паляўнічую
Дзятлаўшчыну наведалі ідэалагічныя работнікі Гродзенскай вобласці (фота)
На базе Дзятлаўскага раёна прайшлі выязныя практычныя заняткі слухачоў курсаў павышэння кваліфікацыі кадраў органаў дзяржаўнага і гаспадарчага кіравання Гродзенскага аблвыканкама. Тэмай семінара сталі традыцыі і навацыі ў сучаснай ідэалагічнай рабоце. Удзельнікі дэлегацыі, якую склалі намеснікі кіраўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый па ідэалагічнай рабоце, наведалі сярэднюю школу №1 горада Дзятлава, дзе ім прапанавалі
Адзіны дзень інфармавання
У раёне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Яго тэмы: “Адукацыя – прыярытэтны накірунак сацыяльнай палітыкі дзяржавы, арганізацыя шостага школьнага дня, аб уступнай кампаніі 2017 года”, “Аб актуальных пытаннях рэалізацыі Дэкрэта №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”. Шэсць раённых інфармацыйна-прапагандысцкіх груп наведалі працоўныя калектывы. Інфармацыйная група старшыні райвыканкама А. Дубовіка сустрэлася з
Дзякуем за прыём!
На базе Дзятлаўскага раёна ладзіліся практычныя выязныя заняткі для слухачоў курсаў павышэння кваліфікацыі кадраў органаў дзяржаўнага і гаспадарчага кіравання Гродзенскага аблвыканкама. Карэспандэнтка газеты пацікавілася, як госці ацанілі работу, якая праводзіцца ў нашым раёне, што цікавага і карыснага знайшлі для сябе. Анатоль Васільевіч Міленцьеў, намеснік дырэктара па ідэалагічнай, кадравай рабоце і
Мяняем пашпарт загадзя
Група па грамадзянстве і міграцыі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама раіць грамадзянам загадзя паклапаціцца пра афармленне або абмен пашпартоў. Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь — дакумент, які пацвярджае асобу грамадзяніна на тэрыторыі нашай краіны і за яе межамі, а таксама пацвярджае грамадзянства і права яго ўладальніка на выезд і ўезд у