Фінансавая міліцыя горада Слоніма правяла праверку выканання патрабаванняў падатковага заканадаўства мясцовым прадпрыемствам-вытворцам алкагольнай прадукцыі. Падставай для гэтага паслужыла інфармацыя аб супрацоўніцтве завода з адным з замежных контрагентаў, размешчаных, згодна з дакументамі, у Азербайджане.
Па дагаворы прадпрыемства адпускала замежнай фірме некалькі грузавых аўтамабіляў са спіртам на ўмовах 100-працэнтнай перадаплаты, што быццам бы гарантавала чысціню і празрыстасць здзелкі.
Аднак яшчэ на стадыі заключэння дагавора паўсталі некаторыя пытанні: згодна з указанымі рэквізітамі, пакупнік быў з Азербайджана, а плацельшчык з Грузіі. Работнікі мясцовага прадпрыемства накіравалі адпаведныя запыты ў розныя інстанцыі, уключаючы пасольства, адкуль прыйшлі звесткі аб тым, што атрымальнік прадукцыі па ўказаным у рэквізітах дагавора адрасе не размяшчаецца, там знаходзіцца іншы суб’ект, які ніякага дачынення да здзелкі не мае. Як аказалася, і выпіска з адпаведнага рэестра аб праваздольнасці фірмы-пакупніка аказалася “ліпавай”. У выніку пасля адгрузкі першай машыны са спіртам пастаўкі астатніх партый мясцовае прадпрыемства-вытворцаспыніла.
Увагу фінансавай міліцыі ў названай здзелцы прыцягнулі падатковыя наступствы работы завода з нядобрасумленнымі пакупнікамі. Згодна з дзеючым у рэспубліцы заканадаўствам, абароты па здзелках па адгрузцы прадукцыі на экспарт вызвалены ад абкладання падаткам на дабаўленую вартасць і акцызам, памер якіх у выпадку, напрыклад, гандлю падакцызнымі таварамі, перавышае іх кошт. Падставай для прымянення названых ільгот з’яўляецца кантракт па знешнегандлёвай здзелцы і пацвярджэнне вывазу тавару за межы рэспублікі.
Улічваючы, што заключаны заводам знешнегандлёвы кантракт утрымліваў недакладныя звесткі аб атрымальніку, прымяненне падатковых ільгот з боку вытворцы-прадаўца аказаліся неабгрунтаванымі.
У выніку прынятых фінансавай міліцыяй мер у бюджэт кампенсавана больш за 220 тысяч рублёў падатку на дабаўленую вартасць, акцызаў і пеняў за несвоечасовае выкананне падатковых абавязацельстваў.
Сяргей ТУПТАЛА,
начальнік Слонімскага міжраённага аддзела ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Вирус папилломы человека – один из самых распространённых вирусов в мире. Большинство заражений происходит незаметно, без…
Праз тры тыдні празвіняць першавераснёўскія званкі, і школьнікі сядуць за парты. Цяпер жа ўстановы адукацыі…
Уборачная кампанія – гэта галоўны экзамен года для ўсіх аграрыяў. Паспяхова здаюць яго хлебаробы Дзятлаўшчыны.…
У рамках умацавання гандлёва-эканамічнага і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан 10-13 жніўня…
Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание с руководством Совета Министров. На повестку вынесены вопросы, для…
Оперативная информация Управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома на утро 11 августа 2026 года. Подписывайтесь…