Поўнае зацьменне Месяца, калі спадарожнік ад сонечнага святла засланяе цень Зямлі, можна будзе ўбачыць у ноч з 27 на 28 верасня на ўсёй тэрыторыі Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, у Еўропе, Афрыцы, заходняй частцы Азіі і ўсходняй частцы Ціхаакеанскага рэгіёна. Цень ад Зямлі ў час зацьмення афарбоўвае спадарожнік у чырвоныя, “крывавыя” колеры. Само па сабе зацьменне адбываецца раз у 2,5 года, але пры набліжэнні Месяца пры праходжанні бліжэйшага да Зямлі пункта спадарожнік здаецца на 14 працэнтаў большым і свеціць на 30 працэнтаў ярчэй, чым звычайна і робіць відовішча больш уражлівым. Месяц рухаецца вакол Зямлі па выцянутай эліптычнай арбіце, аддаляючыся ад яе ў апагеі на 405,6 тысячы кіламетраў і набліжаючыся ў перыгеі на 363,7 тысячы кіламетраў.

Астраномы неафіцыйна даюць поўнаму Месяцу характарыстыку “Супер”, калі ён знаходзіцца на бліжэйшай адлегласці ад Зямлі. З пачатку мінулага стагоддзя поўныя зацьменні “Супермесяца” адбываліся толькі пяць разоў: у 1910, 1928, 1964 і апошні раз такое адбывалася ў 1982 годзе. А наступны раз паўторыцца толькі ў 2033 годзе, бо такія зацьменні адбываюцца ў сярэднім раз у 18-20 гадоў.

Т. КАРЫНА

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации