Пік актыўнасці кляшчоў прыпадае на жнівень-верасень — менавіта ў гэты перыяд кляшчы небяспечныя для чалавека, паколькі могуць заразіць інфекцыйнымі хваробамі, у тым ліку — клешчавым энцэфалітам. Не менш небяспечныя і першыя месяцы лета. Тым больш, што ў гэты перыяд самы актыўны адпачынак людзей на прыродзе.
Лясны клешч не можа самастойна перамяшчацца на вялікія адлегласці. Седзячы на травінцы, галінцы, ён чакае, калі хтосьці апынецца паблізу. Як толькі гэта адбываецца, ён чапляецца за скуру або вопратку і, перамяшчаючыся па целе, шукае сабе месца. Таму, адпраўляючыся ў лес, абавязкова выконвайце правілы бяспекі: надзеньце шапку, панаму, а лепш — капюшон, які закрывае шыю; выберыце адзенне, якое шчыльна прылягае да запясцяў, шчыкалатак, шыі. Пасля вяртання з лесу абавязкова агледзьце сябе. Як правіла, укусы кляшчоў бязбольныя, і таму выявіць кляшча можна толькі пасля пільнага агляду. Калі клешч яшчэ не паспеў прысмактацца да скуры, ён абсалютна бяспечны, а калі клешч прысмактаўся да цела — выдаліць яго цяжэй. Для яго выдалення неабходна выкарыстоўваць пінцэт з тонкімі канцамі, якім трэба захапіць галоўку кляшча ля самай скуры пацярпелага і, разгойдваючы, выцягнуць яго.
А. БЕЛЕНКА,
інспектар Дзятлаўскага РАНС
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…
Пытанне: летам у дварэ нашага шматпавярховага дома часта збіраюцца шумныя кампаніі, якія ўжываюць спіртныя напоі,…
В Слонимском районе задержали 38-летнего гражданина другой страны, который пытался дать взятку сотрудникам милиции, сообщает…
Стала добрай традыцыяй, што на збожжасушыльных комплексах, акрамя вопытных работнікаў, у сезон працуе моладзь. Да…
Пакуль на перадавой жніва механізатары і аграномы прадаўжаюць бітву за ўраджай, тылы надзейна прыкрываюць работнікі…
В районах области продолжается массовая уборка зерновых и зернобобовых культур (без кукурузы, гречихи и проса).…