На тэрыторыі вобласці рэгіструюцца крадзяжы і махлярствы, скіраваныя на пранікненне ў дамы пераважна пажылых людзей.
Найчасцей злачынцы пранікаюць у жылыя дамы і кватэры, прапануючы гаспадарам розныя тавары, рэчы, паслугі, а таксама пад выглядам работнікаў сацыяльных або камунальных службаў, арганізацый аховы здароўя. Трапіўшы ў памяшканне, зламыснікі карыстаюцца няўважлівасцю або залішняй даверлівасцю гаспадароў і крадуць у іх грошы. Акрамя таго, на тэрыторыі Гродзенскай вобласці пачасціліся выпадкі махлярстваў, учыненых невядомымі зламыснікамі.
Каб не трапіць “на вуду” нядобрасумленных гандляроў і злодзеяў, памятайце правілы бяспекі:
– не пускайце ў дом незнаёмцаў;
– пры з’яўленні падазроных асобаў пастарайцеся запомніць іх прыкметы, нумар машыны, нумар мабільнага тэлефона, іншыя акалічнасці, якія пры неабходнасці дапамогуць знайсці зламыснікаў;
– адыходзячы з жылля, не пакідайце адкрытымі вокны, форткі, дзверы балконаў, гаспадарчыя пабудовы;
– умацуйце ўваходныя дзверы свайго дома металічнымі вочкамі і ланцужкамі;
– выкарыстоўвайце замкі розных сістэм і розных вытворцаў;
– не пакідайце сваю маёмасць без нагляду на дваровых тэрыторыях;
– у дзень атрымання пенсіі наведвайце паштовыя аддзяленні і ашчадныя банкі сумесна са сваякамі або людзьмі, якім давяраеце;
– пры ўчыненні ў адносінах да вас супрацьпраўных дзеянняў неадкладна тэлефануйце ў міліцыю на нумар 102.
Сяргей ЮШКЕВІЧ,
старшы інспектар АУС Дзятлаўскага райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…
16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…
9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…
Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…
Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…
9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…