“Асаблівы погляд, яркі талент”

Выстава з такой назвай 3 снежня ў Дзень інвалідаў адкрылася ў адной з залаў Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея і будзе працаваць да 17 снежня.

Аўтары работ, выкананых у стылях выцінанкі і ніткаграфіі, выхаванцы Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, а падтрымлівалі іх у творчым працэсе педагогі і бацькі.

– Адзін з прыярытэтных напрамкаў сістэмы адукацыі Беларусі – гэта рэалізацыя прынцыпу інклюзіі, калі кожнае дзіця, у тым ліку з інваліднасцю, мае права на адукацыю, развіццё, рэалізацыю творчых здольнасцяў, – павітаў удзельнікаў мерапрыемства старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. – Сёння забяспечана даступнасць усіх установаў адукацыі для атрымання варыятыўных адукацыйных і карэкцыйных паслуг з улікам стану здароўя дзяцей. На Дзятлаўшчыне шмат зроблена для арганізацыі даступнага асяроддзя і ўключэння асаблівых дзяцей у агульную сістэму адукацыі, штогод праводзяцца культурна-масавыя мерапрыемствы. У бягучую сямідзёнку ў рамках акцыі  “Свет дабра”, прысвечанай Міжнароднаму дню інвалідаў праводзіцца Тыдзень інклюзіі, кожнае мерапрыемства якога – унікальнае, і гэта выстава – пацвярджэнне таму.

Асаблівым мастакам Аляксандр Станіслававіч пажадаў здароўя, натхнення і поспехаў.

Дырэктар Дзятлаўскага раённага ЦКРНіР Марына Гуговіч расказала аб рабоце ўстановы і дасягненнях выхаванцаў, сярод якіх перамогі ў рэспубліканскім фестывалі “Вясёлкавы карагод”, прызавыя дыпломы ў штогадовых раённых фестывалях “Няхай заўжды будзе сонца”, “Стартуем разам”. Яна пажадала, каб часцінка цяпла, укладзеная ў карціны асаблівых аўтараў, сагравала ўсіх наведвальнікаў экспазіцыі.

Дырэктар музея Вераніка Паўлоўская падзякавала аддзелу адукацыі і ўсім, хто прымаў удзел у падрыхтоўцы выставы за магчымасць паказаць, што ў раёне ёсць дзеці, якія праз свой унутраны свет дапамагаюць іншым станавіцца дабрэйшымі і лепшымі.

Пасля цёплага знаёмства з аўтарамі, сярод якіх Лізавета Карэцкая, Анастасія Цяцерына, Арцём Кашчук, прысутныя змаглі пазнаёміцца і з выставай, акунуцца ў свет яркіх фарбаў і фантазій.  

Ірына СТЫРНІК  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

administrator

Recent Posts

Дзятлаўшчына стане тэмай першага выпуска новага тэлепраекта

Дзятлаўскі раён стане першым у цыкле тэлеперадач тэлеканала “ВоенТВ” з рабочай назвай “У добры шлях”,…

19 часов ago

Адзін дзень са студатрадам

Практыка ў раённай газеце – гэта новыя эмоцыі штодня. За два тыдні мне прыйшлося паспрабаваць…

20 часов ago

Карыстайцеся інтэрактыўнай картай “аднаго акна”

Для ажыццяўлення агульнай каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службы “адно акно” Міністэрствам юстыцыі распрацавана…

21 час ago

Пытанне – адказ. Якія лішкі з агарода можна здаць у нарыхтоўку?

Дзятлаўчане цікавяцца: ці прымае сёлета Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства сезонную прадукцыю ад фізічных асоб і…

22 часа ago

Праект “#Місія 101: той, кім я ганаруся”. Данііл Вяргун: “Работа з настаўнікам – гэта поўнае пагружэнне”

Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і…

23 часа ago

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям страны, сообщили в пресс-службе Министерства сельского хозяйства и…

1 день ago