Анастасіі Янкевіч пакарыліся “Новыя вяршыні”

Дыпламанткай першай ступені ў намінацыі “Эстрадны вакал (сола)” ва ўзроставай катэгорыі 10-12 гадоў, уладальніцай памятных прызоў VІ Міжнароднага фестывалю-конкурсу “Новыя вяршыні-2020” стала наша зямлячка Анастасія Янкевіч.

Насця вучыцца ў шостым класе сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава і трэці год запар наведвае аб’яднанне па інтарэсах “Эстрадны вакал” у Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі.

Кіраўніком гэтага аб’яднання з’яўляецца Таццяна Ваніслаўчык. Менавіта яна прапанавала Анастасіі паспрабаваць свае сілы ў такім значным конкурсе, як “Новыя вяршыні”. Фестываль праходзіць пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз музычных дзеячаў”. Штогод ён збірае ў розных відах мастацтва больш за 5000 таленавітых дзяцей і маладых людзей з Расіі, Украіны, Беларусі, Малдовы, Славеніі, Польшчы. Анастасія Янкевіч прымала ў ім удзел завочна. Разам з педагогам адрэпетыравалі песню і зрабілі відэазапіс выступлення на сцэне без дубляў і мантажу.

З выбарам тэматыкі конкурснага выступлення пытанняў не паўставала: Таццяна Пятроўна параіла сваёй навучэнцы выканаць песню “Дзеці вайны”, якую прысвяцілі 75-годдзю Вялікай Перамогі. Анастасія расказала, што песня ёй вельмі спадабалася, бо кранае за душу, таму і праспяваць яе, перадаць эмоцыі дзяўчынцы было нескладана.

Таццяна Ваніслаўчык зазначае, што Анастасія – старанная і мэтанакіраваная дзяўчынка. У захапленні вакалам яе падтрымліваюць бацькі – Сяргей Васільевіч і Святлана Генрыхаўна.

Насця згадзілася больш падрабязна расказаць аб сваіх захапленнях і марах, творчых планах на бліжэйшы час.

– Раней я ўжо ўдзельнічала і ў раённых, і ў абласных конкурсах, але дыплом першай ступені VІ Міжнароднага фестывалю-конкурсу “Новыя вяршыні-2020” лічу самай значнай сярод атрыманых узнагародаў. Сімвалічна, што тэмай конкурснай песні мы выбралі юбілей Вялікай Перамогі. Гэту дату лічу вельмі значнай для ўсіх. Мінула 75 гадоў з дня заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Я, напрыклад, ведаю пра яе толькі з кінастужак і кніг, тым не менш, вельмі ўдзячна ўсім, хто падарыў нам мір, спакой, надзею на будучыню. Няхай маёй удзячнасцю гэтым людзям будуць песні, якія выконваю. Планую, напрыклад, выступіць на гарадской сцэне 9 мая. Мяркую, што праспяваю “Дзеці вайны” і, магчыма, песню “Зязюля”.

Увогуле, за тры гады заняткаў з Таццянай Пятроўнай у маёй “творчай скарбонцы” назапасілася нямала песень. Спадзяюся, што, калі вырасту, таксама буду прадаўжаць спяваць, магчыма, выберу для сябе творчую прафесію. Акрамя захаплення вакалам, асвоіла таксама ігру на ўдарнай устаноўцы, пэўны час займалася ў аб’яднанні “Інструментальны ансамбль” Цэнтра творчасці ў Дзяніса Аляксандравіча Клімовіча.

Пры падтрымцы Таццяны Пятроўны збіраюся і надалей удзельнічаць у конкурсах і фестывалях, развіваць свае вакальныя здольнасці. Кожнае конкурснае выступленне для мяне – гэта новы вопыт. Праўда, выступаць на сцэне перад журы і гледачамі мне падабаецца больш, чым удзельнічаць завочна.

Сваім равеснікам таксама жадаю мець цікавыя захапленні, ісці наперад, дабівацца пастаўленых мэтаў і ніколі не здавацца.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

6 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

6 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

8 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

8 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

8 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

12 часов ago