Аляксандр Дубовік стаў старшынёй Вензавецкага сельвыканкама

Аляксандр Дубовік стаў старшынёй Вензавецкага сельвыканкама

З 3 чэрвеня 2025 года ён быў часова выконваючым абавязкі старшыні. 14 снежня Аляксандра Міхайлавіча выбралі дэпутатам Вензавецкага сельскага Савета дэпутатаў па Юравіцкай выбарчай акрузе № 7, а 17 снежня адбылася сесія гэтага сельскага Савета дэпутатаў, на якой ён выбраны старшынёй Вензавецкага сельскага Савета дэпутатаў.   

Нарадзіўся Аляксандр Міхайлавіч 10 сакавіка 1967 года ў вёсцы Раманавічы Дзятлаўскага раёна. У 1992 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці “заатэхнія”. Працоўную дзейнасць пачынаў у 1984 годзе ў саўгасе “Парэчча”. З 1992 па 1997 гады працаваў на кіруючых пасадах у калгасе “1-га Мая” Дзятлаўскага раёна, а ў 1997-1998 гадах – ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. У 1998-2001 гадах быў старшынёй калгаса “Чырвоны Кастрычнік” на Дзятлаўшчыне. У 2001-м прызначаны на пасаду першага намесніка старшыні райвыканкама – начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. У 2003-2016 гадах узначальваў ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”.

У 2016-2020 гадах быў старшынёй Дзятлаўскага райвыканкама. З 2020 па 2022 гады – начальнікам вытворчага ўчастка “Парэцкі спіртзавод” ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”.

У 2022-2024 гадах быў выбраны старшынёй Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Нам даверана памяць. Спалены боль Дзятлаўшчыны

Зусім нядаўна на Дзятлаўшчыне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 82-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак…

12 часов ago

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

15 часов ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

19 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!!

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

20 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

2 дня ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

2 дня ago