Адпачынак на пляжы нярэдка нагадвае маленькі пікнік, толькі спякота пастаянна падказвае пра тое, што трэба асвяжыцца. Многія памылкова лічаць, што смагу эфектыўна праганяюць халодныя слабаалкагольныя напоі. Насамрэч алкаголь у такіх напоях не толькі не спаталяе смагу, але з часам абвастрае яе і прымушае піць яшчэ больш. А кожны літр слабаалкольных напояў змяшчае амаль 60 грамаў спірту – цэлую шклянку гарэлкі.

Алкаголь у спякоту – велізарная нагрузка на сэрца і мозг. Шмат вільгаці ў арганізме можа справакаваць гіпертанічны крыз, уздым артэрыяльнага ціску, а пасля – інфаркт і інсульт. Як правіла, спачатку пачынаецца галавакружэнне ледзь мацнейшае за звычайнае для гіпертонікаў, павялічваецца шум у вушах, заўважаюцца правалы ў памяці, баліць галава.

Іншая нерыемнасць ад алкаголю тоіцца ў тым, што спякота, смага і потавыдзяленне звязаны непасрэдна. Пры ўжыванні алкаголю ў спякоту разам з потам з арганізма выводзіцца соль, якая ўтрымлівае вадкасць у тканках.

Спякота і алкаголь выклікаюць абязводжванне, а кафеін з энергатонікаў, як мачагонны сродак, прымушае арганізм губляць яшчэ больш вады. Трэба адзначыць, што піва – адзін з халодных напояў, які актывізуе выдзяленне страўнікавага соку і павышае апетыт.

Здаволіць смагу выдатна дапамагае квас, які змяшчае шмат вітамін В1. Квас бяспечны, калі ён хатні. Пакупны квас утрымлівае закваску, а на спякоце правакуе павышэнне свайго градуса. Ад гэтага немагчыма захмялець, але прыступу смагі не пазбегнуць з-за абязводжвання.

У спякоту лепш за ўсё піць зялёны чай, морсы або звычайную ваду. Такія напоі прагоняць смагу без шкоды для здароўя.

А. ЯКІМЧЫК,
доктар-нарколаг Дзятлаўскай ЦРБ

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации