На Дзятлаўшчыне актыўна праходзіць датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў.

Дзякуючы таму, што выбарчыя камісіі працуюць да 19 гадзін вечара, мясцовыя жыхары маюць магчымасць наведаць іх усёй сям’ёй. Такой магчымасцю скарысталася і жыхарка пасёлка Казлоўшчына Алёна Галаванёва:

– Выбар будучыні – адказны крок, таму прыйшла сюды разам з мужам Андрэем і будучыняй нашай сям’і – унукам-першакласнікам Маркам, які якраз прыехаў да нас пагасціць з Мінска. Яму тут усё было цікава, мы таксама ў прыўзнятым настроі. У нас яшчэ ёсць маленькая ўнучка, якой толькі споўнілася тры месяцы. Калі падрасце, абавязкова возьмем з сабой на выбары.

Жанчына расказала, што сёлета яны з мужам вырашылі прагаласаваць датэрмінова, каб вызваліць выхадныя для сямейных мерапрыемстваў і выезду на дачу, калі дазволіць надворе. Акрамя таго, яна вырашыла не адставаць ад калег з Дзятлаўскага ПМС, многія з іх таксама ўжо зрабілі свой выбар.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации