20 мая адзначаецца Дзень з’яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці – адной з найвялікшых беларускіх святынь, а сёлета свята яшчэ і юбілейнае: 555 гадоў, як цудадзейную ікону ўбачылі людзі.

З нагоды адметнай даты каля храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы гарадскога пасёлка Наваельня была закладзена алея з маладзенькіх клёнаў і бярозак.

Удзел у добрай справе прымала не толькі духавенства, але і старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка, старшыня Новаяльнянскага сельвыканкама Людміла Радзевіч, работнікі мясцовага ўчастка РУП ЖКГ, раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, школьнікі, прыхаджане.

– Жыровіцкая абіцель сёння адзначае гістарычную дату – 555-годдзе з’яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці і 505-годдзе заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра, – звярнуўся да прысутных благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі іерэй Іаан Кісель. – Як мы ведаем, цудадзейная ікона з’явілася на грушы. Таму па блаславенні епіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя прынята рашэнне ў епархіі, а гэта чатыры раёны – Навагрудскі, Слонімскі, Дзятлаўскі, Карэліцкі, пасадзіць дрэвы. З гэтай нагоды і мы ў Наваельні высадзім алею, каб яна ўпрыгожвала пасёлак і нагадвала ўсім пра адметную дату. У Жыровіцкай абіцелі цяпер ладзіцца вялікая ўрачыстасць, там сабралася шмат епіскапаў і святароў з усёй Беларусі. Мы таксама далучаемся да святкавання праз добрую справу, якую пачнём з малітвы.

Айцец Іаан разам з настаяцелем царквы Нараджэння Прасвятой Багародзіцы гарадскога пасёлка Наваельня протаіерэем Валерыем Мануйлам, клірыкам сабора Навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай у Дзятлаве іерэем Аляксеем Сцепановічам, прысутнымі памаліліся і асвяцілі дрэўцы. Затым усе разам узяліся за работу. У хуткім часе на лузе каля храма з’явіліся два роўныя рады чырвоных і зялёных клёнаў, маладзенькіх бяроз.

 Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #Дятловщина 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
ГрадусПлюс. Иголку в конфете едва не проглотила 10-летняя дятловчанка
Прамая тэлефонная лінія
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

17 декабря, 2025

Похожие публикации