У Беларусі праходзяць грамадскія абмеркаванні праекта закона аб УНС і выбарчым заканадаўстве.
Сваімі думкамі на гэты конт падзялілася начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” Алена Васкель:
– Ні ў адной дзяржаве няма такога органа, як Усебеларускі народны сход. У састаў УНСу войдуць прадстаўнікі розных рэгіёнаў, сфер дзейнасці, з рознымі поглядамі, гэта значыць, што члены працоўных калектываў і грамадскіх аб’яднанняў змогуць прымаць непасрэдны ўдзел у палітычным жыцці краіны на такім высокім узроўні.
На сходзе можна будзе задаць пытанні па тых ці іншых кірунках, абмеркаваць найбольш значныя тэмы. УНС будзе мець магчымасць адмяняць нарматыўныя прававыя акты і іншыя рашэнні, якія будуць дзейнічаць у разрэз з інтарэсамі нацыянальнай бяспекі, знешняй і ўнутранай палітыкі нашай краіны.
Каб жыццё наша паляпшалася, якасць яго павышалася, людзі павінны адчуваць, што яны прымаюць непасрэдны ўдзел у кіраванні краінай, уплываюць на прыняцце рашэнняў.
Змяненні ў Выбарчы кодэкс прадыктаваны часам, яны сучасныя і дэмакратычныя. Роўныя магчымасці ўдзелу прадастаўлены як выбаршчыкам, так і прэтэндэнтам на выбранне. Падтрымліваю адзіны дзень галасавання. Згодна з адменай арганізацыі ўчасткаў для галасавання за мяжой. Людзі, якія жывуць па-за Рэспублікай Беларусь доўгі час, не ўдзельнічаюць у жыцці краіны штодзень, ці могуць ацэньваць сітуацыю без скажэння? А тыя грамадзяне, што выязджаюць у камандзіроўку, свабодна могуць прагаласаваць датэрмінова – заканадаўства гэта дазваляе.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…