Адной з тэмаў нарады Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам Савета Міністраў стаў падрыхтаваны законапраект “Аб дадатковых мерах у сацыяльна-працоўнай сферы”, які тычыцца ў тым ліку забеспячэння стабільнасці ва ўмовах санкцый.
Сваім меркаваннем наконт асноўных палажэнняў нарматыўнага дакумента падзялілася начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, яна ж старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Алена Васкель:
– Урад прапанаваў прыняць меры па забеспячэнні стабільнасці ў сацыяльна-працоўнай сферы ва ўмовах санкцый. Перш за ўсё, прапануецца аказваць мэтавую дзяржаўную падтрымку наймальнікам. Аднак, такая падтрымка, як адзначае Прэзідэнт і ў чым я поўнасцю згодна, павінна быць абгрунтаванай і справядлівай, каб у прадпрыемстваў не прапаў стымул працаваць. Урад таксама прапануе пашырыць магчымасці наймальнікаў, каб больш эфектыўна задзейнічаць работнікаў і не дапусціць падзення іх даходаў.
Аднак звышурочная работа напрамую ўплывае на здароўе і бяспеку чалавека, таму заканадаўчае абмежаванне працоўнага часу проста неабходна. У гэтым пытанні, на мой погляд, у першую чаргу трэба ўзмацніць работу прадпрыемстваў па прыцягненні кадраў, задзейнічаць існуючыя механізмы па часовым пераводзе работнікаў з арганізацый, дзе ёсць прастоі або няпоўны працоўны час, перанавучаць работнікаў.
Таксама Урад прапануе дадатковыя меры сацыяльнай абароны сем’яў работнікаў прадпрыемстваў, якія апынуліся ў рэжыме вымушанай няпоўнай занятасці або былі звольнены. Прапанаваны дзейсны механізм адраснай сацыяльнай дапамогі. Прычым, яна будзе распаўсюджвацца не толькі на канкрэтнага работніка, але і на ўсю яго сям’ю, бо налічваецца зыходзячы з сярэднедушавога даходу.
Спрошчана і сама працэдура яе атрымання.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Белорусы Александр Дедков и Павел Петрушко с победы стартовали на международном Кубке Победы по пляжному…
Першага верасня для нас, адзінаццацікласнікаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы,…
11 сентября 2026 г. с 11.00 до 12.00 состоится «прямая телефонная линия», ас 12.00 до…
У Дзятлаўскім раёне праводзіцца месячнік бяспекі працы падчас уборкі кукурузы і тыдзень нулявога траўматызму ў…
Больш за 800 праваслаўных вернікаў прынялі ўдзел у святочным богаслужэнні з нагоды святкавання яўлення Мінскай…
Основным видом транспорта в Республике Беларусь являются железные дороги. Они связывают в единое целое все…