21 сакавіка адбудзецца старт 21-й экспедыцыі наведвання МКС, у саставе якой наша беларуска Марына Васілеўская.

Падтрымаць першую касманаўтку суверэннай Беларусі, вядома ж, на Байканур прыбылі яе блізкія. Аднак за палётам нашай гераіні сёння пільна сочаць Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і ўсе грамадзяне. Асабліва яе падтрымліваюць і дзеляцца меркаваннямі актывісткі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”.

Алена Васкель, старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі ГА “БСЖ”:

– Сёння ў космас са станцыі Байканур стартуе карабель, у саставе экіпажа якога наша зямлячка, беларуска Марына Васілеўская. Яна першы касманаўт з ліку грамадзян незалежнай Беларусі, які ляціць у космас.

Вельмі радасна і ўцешна, што беларускім касманаўтам стала жанчына. Мы ганарымся і радуемся за нашых беларусак, якія дабіваюцца значных поспехаў і адкрыццяў у розных сферах дзейнасці і навукі. І сёння не толькі на Зямлі грамадзянкі незалежнай Беларусі праяўляюць свае лепшыя якасці і прафесійныя здольнасці, але ім пакарыўся і космас.

З гэтай нагоды мне ўспамінаюцца словы кіраўніка дзяржавы, якія ён сказаў на сустрэчы з актывам Беларускага саюза жанчын 5 сакавіка 2024 года: “Прыгажэйшых за беларусак няма на Зямлі”. Цяпер мы з упэўненасцю можам сказаць, што прыгажэйшых за беларусак няма і ў космасе.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
ГрадусПлюс. Иголку в конфете едва не проглотила 10-летняя дятловчанка
Прамая тэлефонная лінія
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

17 декабря, 2025

Похожие публикации