Аляксандр Лукашэнка 17 студзеня падпісаў указ, якім 2025-2029 гады аб’яўлены пяцігодкай якасці. Яна ахопіць усе сферы жыццядзейнасці дзяржавы і грамадства. Прыярытэтныя мэты пяцігодкі – далейшае павышэнне якасці жыцця людзей, канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі, удасканаленне грамадскіх адносін. Пяцігодка якасці прадугледжвае ўсебаковыя пераўтварэнні, накіраваныя на дасягненне высокіх стандартаў якасці жыцця, рост дабрабыту грамадства, павышэнне эфектыўнасці эканомікі і кіраўніцкай дзейнасці, аптымізацыю вытворчых працэсаў, паляпшэнне характарыстык тавараў, работ, паслуг.

Меркаваннем наконт таго, як пяцігодка якасці закране прафсаюзную сферу, падзялілася прававы інспектар працы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў Вольга Мароз:

– Асноўная задача прафсаюзаў – захаванне сацыяльна-эканамічных правоў работнікаў. Галоўны дакумент у гэтай сувязі – калектыўны дагавор. У пяцігодку якасці неабходна ставіць задачы, каб у кожным калектыве быў такі дакумент, паколькі яго адсутнасць перашкаджае рэалізацыі каля 70 нормаў Працоўнага кодэкса, якія ўтрымліваюць спасылачную форму і павінны быць даўрэгуляваны лакальным актам ці калектыўным дагаворам.

Кантралююць прафсаюзы і сферу аховы працы. Работнікам добра вядомыя такія акцыі, як “Нулявы траўматызм” і іншыя, якія закліканы звесці траўмаванне на вытворчасці да мінімуму. Актуальны напрамак і для Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў. Летась у галіне зарэгістраваны пяць няшчасных выпадкаў, адзін з якіх – са смяротным зыходам. Таму сілы будуць накіраваны на максімальную прафілактыку падобных сітуацый.

Надаваць увагу па-ранейшаму будзем своечасовай выплаце заработнай платы, максімальнай занятасці насельніцтва, адпачынку і аздараўленню. Мы ўсе шмат і напружана працуем, і каб “перазагрузіцца”, неабходна якасна і паўнацэнна адпачываць. Для гэтага Федэрацыяй прафсаюза створаны ўсе ўмовы – гэта сетка прафсаюзных санаторыяў, дзе кожны член прафсаюза мае права правесці тур выхаднога дня ці атрымаць пуцёўку на аздараўленне. Развіваецца і экскурсійная дзейнасць. Мы яшчэ недастаткова ведаем сваю краіну. У Беларусі нямала прыгожых і адметных мясцін, якія варта пабачыць, каб яшчэ больш палюбіць сваю Радзіму.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации